белабо́кі, -ая, -ае.

З белымі бакамі.

Белабокая сарока.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Белабо́кі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Белабо́кі
Р. Белабо́к
Белабо́каў
Д. Белабо́кам
В. Белабо́кі
Т. Белабо́камі
М. Белабо́ках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

белабо́кі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. белабо́кі белабо́кая белабо́кае белабо́кія
Р. белабо́кага белабо́кай
белабо́кае
белабо́кага белабо́кіх
Д. белабо́каму белабо́кай белабо́каму белабо́кім
В. белабо́кі (неадуш.)
белабо́кага (адуш.)
белабо́кую белабо́кае белабо́кія (неадуш.)
белабо́кіх (адуш.)
Т. белабо́кім белабо́кай
белабо́каю
белабо́кім белабо́кімі
М. белабо́кім белабо́кай белабо́кім белабо́кіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

белабо́кі белобо́кий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

белабо́кі, ‑ая, ‑ае.

З белымі бакамі. Белабокія лайнеры горда плывуць міма, не прыстаючы да маленькага прычала. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

белобо́кий белабо́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бела...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: 1) слову «белы» (у 1, 2 знач.), напрыклад: белабароды, белабокі, белазубы; 2) слову «белы» (у 3 знач.), напрыклад: белагвардзейскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЭЛЬФІ́НЫ,

млекакормячыя 2 сям.: рачных, або прэснаводных, Д. (Platanistidae) і дэльфінавых (Delphinidae) атр. кітападобных. 24 роды, 53 віды. Рачныя Д. пашыраны ў трапічных рэках Паўд. Амерыкі, уздоўж Атл. ўзбярэжжа ад Бразіліі да Цэнтр. Аргенціны, рэках Індыі і Кітая, дэльфінавыя — амаль ва ўсіх морах. Найб. вядомыя Д. з родаў афаліны, касаткі, белабочкі, марскія свінні і інш. У Чырв. кнізе МСАП 3 віды Д.: азёрны (Lipotes vexillifer), індскі (Platanista minor-P. indi), каліфарнійская марская свіння (Phocoena sinus).

Даўж. цела 1—10 м, маса да 8 т. У большасці ёсць спінны плаўнік, морда выцягнута ў «дзюбу», зубы шматлікія (больш за 70). Хваставы плаўнік гарызантальны, двухлопасцевы. Скура голая, рознага колеру. Д. добра арыентуюцца ў вадзе з дапамогай эхалакацыі і слыху (успрымаюць ваганні ад некалькіх дзесяткаў Гц да 200 кГц). Маюць складаную галасавую сігналізацыю і гукасігнальны (эхалакацыйны) орган, добра развіта ц. н. с.: галаўны мозг вялікі, шарападобны, вял. паўшар’і са шматлікімі звілінамі. Палавая спеласць у 3—5 гадоў. Нараджаюць 1 дзіцяня. Кормяцца рыбай, галаваногімі малюскамі, ракападобнымі. Здольныя да гукапераймання. Аб’екты спец. даследаванняў. Лёгка дрэсіруюцца, утрымліваюцца ў акіянарыумах (дэльфінарыях), дзе могуць размнажацца. Некат. віды прамысловыя.

Дэльфіны: 1 — белабочка; 2 — белабокі; 3 — маршчыністазубы; 4 — ціхаакіянскі кароткагаловы; 5 — белакрылая марская свіння; 6 — грында.

т. 6, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)