бездапамо́жны, -ая, -ае.

1. Які не можа самастойна справіцца з чым-н.; слабы.

Бездапаможныя хворыя.

2. перан. Вельмі дрэнны, слабы, бяздарны.

Бездапаможныя вершы.

|| наз. бездапамо́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бездапамо́жны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бездапамо́жны бездапамо́жная бездапамо́жнае бездапамо́жныя
Р. бездапамо́жнага бездапамо́жнай
бездапамо́жнае
бездапамо́жнага бездапамо́жных
Д. бездапамо́жнаму бездапамо́жнай бездапамо́жнаму бездапамо́жным
В. бездапамо́жны (неадуш.)
бездапамо́жнага (адуш.)
бездапамо́жную бездапамо́жнае бездапамо́жныя (неадуш.)
бездапамо́жных (адуш.)
Т. бездапамо́жным бездапамо́жнай
бездапамо́жнаю
бездапамо́жным бездапамо́жнымі
М. бездапамо́жным бездапамо́жнай бездапамо́жным бездапамо́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бездапамо́жны

1. беспо́мощный;

2. (заслуживающий сожаления) жа́лкий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бездапамо́жны, ‑ая, ‑ае.

Які не можа сам, сваімі сіламі справіцца з чым‑н.; які мае патрэбу ў дапамозе; слабы. Маленькі чалавечак, загорнуты ў прасцірадла, захутаны ў кажух, ляжаў там, ляжаў нерухомы, бездапаможны. Лынькоў. Выгляд .. [Стэфы] быў такі бездапаможны і няшчасны, што адразу было відаць: яна страціла ў сваім жыцці самае дарагое і адзінае і не мае надзеі знайсці яго другі раз. Чарнышэвіч. // перан. Вельмі дрэнны, бяздарны, слабы. Назаўтра прыношу рукапіс і выбіраю лепш апрацаваныя раздзелы.. Усё, што выглядала прыстойна, нават здавалася добрым, перад .. [Коласам] ліняе, робіцца бездапаможным. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бездапамо́жны hílflos; schwach (слабы); óhnmächtig (бяссільны); únbeholfen (няспрытны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

беспо́мощный бездапамо́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязра́дны, см. бездапамо́жны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяссі́льны, -ая, -ае.

1. Які не мае фізічных сіл, слабы.

Б. хворы.

2. Няздольны што-н. зрабіць; бездапаможны.

Медыцына тут бяссільная дапамагчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

небеззащи́тный небезабаро́нны; (не беспомощный) не бездапамо́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бездапамо́жна нареч. беспо́мощно; см. бездапамо́жны 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)