бегемо́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Буйная парнакапытная млекакормячая жывёліна, якая жыве ў прэснаводных вадаёмах трапічнай Афрыкі.

|| прым. бегемо́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бегемо́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бегемо́т бегемо́ты
Р. бегемо́та бегемо́таў
Д. бегемо́ту бегемо́там
В. бегемо́та бегемо́таў
Т. бегемо́там бегемо́тамі
М. бегемо́це бегемо́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бегемо́т м., зоол. бегемо́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бегемо́т зоол. бегемо́т, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бегемо́т, ‑а, М ‑моце, м.

Буйная млекакормячая жывёліна атрада парнакапытных, якая жыве ў прэснаводных вадаёмах трапічнай Афрыкі.

[Стараж.-яўр.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бегемот 2/198; 7/551

- » - звычайны 2/198 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БЕГЕМО́Т,

гіпапатам (Hippopotamus amphibius), род млекакормячых жывёл атр. парнакапытных. 1 від. Пашыраны ў Цэнтр. і Усх. Афрыцы пераважна ў нац. парках. Жыве ў неглыбокіх (каля 1,2 м) вадаёмах са спадзістымі берагамі і пышнай каляводнай расліннасцю.

Даўж. цела да 4,5 м, маса 3—4,5 т. Тулава падоўжанае, грузнае. Скура амаль голая, медна-бурага колеру, багатая залозамі, якія ахоўваюць яе ад высыхання. Рот шырокі, сківіцы з вял. зубамі. Іклы (да 64 см) растуць усё жыццё. Палавой спеласці дасягае ў 7—9 гадоў. Нараджае 1 дзіцяня. Корміцца каляводнай і наземнай расліннасцю. Жыве да 50 гадоў. Выкарыстоўваюцца мяса, тлушч, скура і зубы.

т. 2, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бегемо́т м. заал. Nlpferd n -(e)s, -e, Flsspferd n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бегемо́т

(ням. Behemoth, ад ст.яўр. behēmōth)

буйная млекакормячая жывёла атрада парнакапытных, якая жыве ў рэках і азёрах Афрыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Бегемот. Рус. бегемо́т, укр. бегемо́т. Запазычанне з ням. мовы (ням. Behemoth < ст.-яўр. behemoth). Гл. Фасмер, 1, 142; Шанскі, 1, Б, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)