бде́ть несов.

1. не спаць;

2. (неусыпно следить) пільнава́ць (каго, што), нагляда́ць (за кім, чым), дбаць (пра каго, што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бде́ние книжн., уст.

1. няспа́нне, -ння ср.;

2. пільнава́нне, -ння ср., нагляда́нне, -ння ср., дба́нне, -ння ср.; см. бдеть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нячы́віль ’напасць, нечаканая бяда’ (Нас.) ’напасць; стан раздражнення’ (міёр., Нар. сл.), не́чывіль ’нечаканасць’ (Касп.), у спалучэнні з нячы́вілі ’ад нечаканасці’ (Нас. Сб.), зьнячывілі ’у непрытомнасці, не памятаючы’ (Бяльк.), параўн. укр. нече́вля, нече́вʼя ’нішто; нікчэмнасць’, рус. нечи́вель ’непрытомнасць, беспамяцтва’. Паводле Мяркулавай (Этимология–77, 91), прасл. дыял. *nečevelь < *čevelь ’прытомнасць, памяць’, што ад *čьvati, čujǫ, паралельнае да čuti, čujǫ > гл. чуць; мяркуецца, што зыходны дзеяслоў захаваўся ў чо́віцьрус. бдеть’ (< čevěti або *čeviti), гл. Не мае падстаў этымалогія Насовіча (< «не чья воля», гл. Нас. 338).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Будзі́ць (БРС, Касп., Бяльк.). Рус. буди́ть, укр. буди́ти, польск. budzić, чэш. buditi, ст.-слав. боудити, балг. бу́дя, серб.-харв. бу́дити і г. д. Прасл. *buditi *budi̯ǫ — каузатыўная форма да *bъděti. І.‑е. *bheu̯dh‑ ’назіраць, сачыць, заўважаць, не спаць і г. д.’ дае наступныя аблаутныя ўтварэнні: 1) *bheu̯dh‑; адсюль слав. *blʼud‑ (< *bi̯ud‑): *blʼusti *blʼudǫбел. блюсць (Нас., Бяльк.), блюдкі, блюдо́к ’ашчадны’ (Нас.), рус. блюсти́, ст.-слав. блюсти блюдѫ, ст.-серб.-харв. бљусти, параўн. ст.-інд. bṓdhati ’прачынаецца, заўважае’, грэч. πεύθομαι ’пазнаю, не сплю’; 2) *bhou̯dh‑; адсюль слав. *buditi *budi̯ǫ; 3) *bhudh‑; адсюль слав. *bъdeti *bъdi̯ǫрус. бдеть, чэш. bdíti, ст.-слав. бъдѣти, балг. бдя і слав. *bъdrъ ’бадзёры, жвавы’ (бел. бадзёры, бо́дзер, рус. бо́дрый, укр. бо́дрий, ст.-слав. бъдръ і г. д.). Фасмер, 1, 178, 184, 230; Бернекер, 64, 96, 105; Траўтман, 32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)