Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
бая́рстваср., ист. боя́рство
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бая́рства, ‑а, н., зб.
Гіст.
1. Баяры, баярскае саслоўе. Адным з першых у барацьбу за самакіраванне ўключыўся Полацк. Барацьба суправаджалася рэзкімі канфліктамі паміж гараджанамі і баярствам.«Полымя».
2. Званне, сан баярына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бая́рстван.гіст. Bojárschaft f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
боя́рствоист.бая́рства, -ва ср., мн. нет;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бая́ршчына, ‑ы, м.
Гіст.
1. Перыяд у гісторыі рускай дзяржавы, калі панавала і правіла баярства. Гэта было ў часы баяршчыны.
2. Вотчына баярына. Працаваць на баяршчыне.
3. Тое, што і паншчына. Адбываць баяршчыну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЯКСЕ́Й ПЯТРО́ВІЧ (18.2.1690 — 16.6.1718),
рускі царэвіч. Старэйшы сын Пятра I. Выхоўваўся ў варожым да Пятра I асяроддзі, быў уцягнуты ў змову духавенства і баярства супраць цара. У 1716 уцёк у Вену, спадзеючыся на падтрымку аўстр. імператара Карла VI. У 1718 вернуты ў Расію і асуджаны на пакаранне смерцю. Верагодна, па загадзе Пятра I быў задушаны ў Петрапаўлаўскай крэпасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДАМАСТРО́Й»,
помнік стараж.-рус. л-ры 16 ст., збор жыццёвых правіл і павучанняў. Узнік у асяроддзі наўгародскага баярства. У сярэдзіне 16 ст. яго апрацаваў святар Сільвестр, прыбліжаны цара Івана Грознага. «Д.» — своеасаблівы маральна-этычны кодэкс, які адлюстроўваў прынцыпы тагачаснага патрыярхальнага побыту, сцвярджаў поўнае падначаленне ўладзе гаспадара ў сям’і і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫВІЛЕ́Й 1432,
заканадаўчы акт ВКЛ, выдадзены ад імя караля польскага Ягайлы як вярх. князя літоўскага і рускага яго ўпаўнаважанымі пасламі са згоды новага вял.кн.ВКЛЖыгімонта Кейстутавіча ў Гродне 15.10.1432, у дзень заключэння новай уніі паміж Польшчай і ВКЛ. Меў на мэце схіліць на бок Жыгімонта баярства, што падтрымлівала вял.кн.Свідрыгайлу. Паводле П. правасл.бел. і ўкр. князі і баяры ўраўноўваліся ў асабістых і маёмасных правах з феадаламі-католікамі. Ім гарантавалася недатыкальнасць маёнткаў як спадчынных, так і дадзеных вял. князямі, права вольнага распараджэння землямі, дазвалялася займаць дзярж. пасады ў Віленскім і Трокскім ваяв., уступаць з літ. баярамі ў гербавае братэрства (набываць гербы). Такім чынам, на правасл.баярства былі пашыраны Прывілей 1387 і Гарадзельскі прывілей 1413. Аднак фактычна П. 1432 дзейнічаў толькі на тэр.зах. часткі Беларусі. Бел. і ўкр. феадалы ў сваёй масе не падтрымалі Жыгімонта і выступілі супраць падпарадкавання Польшчы. Яны ўступалі ў войска Свідрыгайлы, разгаралася феад. вайна (гл.Свідрыгайлы паўстанне 1432—39). Гэта вымусіла Жыгімонта выдаць Прывілей 1434. П. 1432 напісаны на лац. мове.