Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
баяне́т, -ту м., тех. байоне́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БАЯНЕ́Т
(франц. baïonette літар. штык),
1) першапачатковая назва штыка, вынайдзенага ў сярэдзіне 17 ст. ў Францыі. Мае выгляд нажа (пакарочанага кап’я), ручка якога ўстаўляецца ў канал ствала ружжа. У некаторых краінах (напр., Расіі) наз. багінетам (іл.гл. да арт.Штык).
2) Хуткае злучэнне дэталяў, пры якім адну дэталь, што мае прарэз, насаджваюць на інш. дэталь з адпаведным выступам і пакручваюць так, каб выступ стопарыў дэталь. Выкарыстоўваецца для замацавання дэталяў у патронах металарэзных станкоў, аб’ектываў у фотаапаратах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
баяне́т
(фр. baionnette = штык, ад Bayonne = назва горада ў Францыі)
1) злучэнне дэталяў, пры якім адна дэталь з прораззю насаджваецца на іншую дэталь з выступам;
2) першапачатковая назва штыка, вынайдзенага ў сярэдзіне 17 ст. у Францыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
байоне́ттехн.баяне́т, -ту м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Багне́т ’штык’ (Нас.). Укр.багне́т, багні́т, ба́ґнет, рус. (старое) багинет, таксама баянет (XVII ст., гл. Фогарашы, SSlav., 4, 64). Запазычанне з польск.bagnet ’тс’ (< ням.Bajonett або непасрэдна з франц.bayonnette, baïonnette, ад назвы мясцовасці Bayonne ў паўднёвай Францыі, дзе выраблялі штыкі). Брукнер, 10–11; Махэк₂, 42; Рыхардт, Poln., 32; Кюнэ, Poln., 42; Клюге, 45.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЗЛУЧЭ́ННІў тэхніцы,
сувязі дэталей у вузлах машын, механізмаў, прылад, буд. канструкцый. Бываюць нерухомыя і рухомыя (пераважна ў машынах, вызначаюцца іх кінематыкай, напр., вал у падшыпніку). Нерухомыя З. падзяляюцца на раздымныя (дапускаюць паўторную зборку і разборку дэталей без іх пашкоджання і разбурэння) і нераздымныя (без магчымасці іх разборкі).
Да раздымных З. адносяцца: вінтавыя злучэнні, балтавыя, зубчастыя (шліцавыя), клемавыя, шпоначныя, баянетныя (гл.Баянет), З. штыфтамі і інш.; да нераздымных — зварныя злучэнні, заклёпачныя злучэнні, паяныя, прэсавыя, зробленыя вальцаваннем, скруткай, камбінаваныя. Асн. З. ў стальных канструкцыях — зварныя (найб. пашыраны), заклёпачныя і балтавыя; у драўляных — на ўрубках, шпонках, нагелях, балтах, шрубах, цвіках, клямарах, клеях; у зборных жалезабетонных канструкцыях — пераважна зварныя (зварваюцца выпускі арматуры або закладных дэталей з наступным заманалічваннем бетонам), часам балтавыя. З. шырока выкарыстоўваюцца ў прылада- і машынабудаванні, прамысл. і грамадз. буд-ве і інш.