Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сніць ‘бачыцьсон (сны), бачыць у сне’, ‘марыць аб чым-небудзь’, ‘спадзявацца на што-небудзь’ (ТСБМ, Гарэц., Касп., Варл., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), сні́цца ‘бачыцца ў сне’ (ТСБМ, Ласт., ТС, Сл. ПЗБ). Укр.сні́ти, сні́тися, рус.сни́ться ‘тс’, польск.śnić ‘бачыць у сне’, ‘марыць аб чым-небудзь’, чэш.snít ‘тс’, серб.-харв.са́њати, сни́вати ‘тс’, славен.sanjati ‘марыць’, балг.съня ‘бачыць у сне’, макед.сони ‘тс’. Прасл.*sъniti ‘сніць’ дэрыват ад прасл.*sъnъ ‘сон’ (Борысь, 619). Сюды ж таксама сні‑трава ‘сон-трава’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
я́ва, ‑ы, ж.
Тое, што сапраўды існуе або існавала; рэальнасць, рэчаіснасць, а не сон ці мара. Што снілася некалі ў снах — Праўдзіваю сталася явай.Глебка.Мы зрабілі явай казку, Зарунелі скрозь палі.Прыходзька.Блізкае Таніна дыханне напамінала Міколу: усё, што ён бачыць і чуе, — не сон, не фантазія, а страшная ява, ява вайны.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Бачыцьсон (сны), бачыць у сне. — Я цябе сніла, мама. Не адзін раз, а многа!Брыль.Людзі былі ў тым стане зморанасці, калі чалавек можа заснуць ідучы ці зусім паваліцца ў гразь і праз хвіліну сніць, што ляжыць у мяккім ложку.Шамякін.Бо хто калі сніў, ды і хто калі думаў, Што буду я вольны, што буду шчаслівы.Купала./уперан.ужыв.Прасторы бязмежныя спяць аб вясне...Куляшоў.Надакучыла ноччу марознаю Вішням сніць аб далёкай вясне.Лойка.
2.перан. Марыць аб чым‑н., спадзявацца на што‑н. Мільгаюць мошкі і стракозы, А ты [Сымон] сядзі ды мары сні.Колас.
•••
І не сніў (сніла) — і не думаў (думала) пра што‑н. Дзень у дзень Я ў полі Працаваў сяўбою. І не сніў ніколі Стрэцца тут з табою.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Traumm -(e)s, Träume
1) сон;
éinen ~ hábenба́чыцьсон;
wáche Träumeсон ная́ве;
aus dem ~ erwáchen прачну́цца ад сну;
das wäre mir doch nicht im ~e éingefallen мне гэ́та і ў сне не сні́лася б;
ich dénke nicht im ~ darán!, das fällt mir nicht im ~e ein! я аб гэ́тым і не ду́маю!;
der ~ ist éingetroffenжарт.сон спра́ўдзіўся
2) ма́ра, мро́я, летуце́нне;
léere Träume пусты́я ма́ры;
◊
Träume sind Schäume мро́і [ма́ры] разы́дуцца як хма́ры;
der ~ ist aus! кане́ц ма́рам!; з ма́рамі пако́нчана!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
jawa
jaw|a
ж. ява; рэчаіснасць;
na ~ie — наяве;
sen to czy ~a? — ці гэта мне сніцца, ці сапраўды так?; ці гэта сон, ці ява?;
śnić na ~ie — бачыць сны наяве; сніць наяве
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)