Бахаты́ ямы, дзе дабываюць гліну’ (Яшкін), баханы́ ямы’ (Яшкін). Прынамсі бахаты́, здаецца, таго ж паходжання, што і бо́хат (bochъt‑), гл. Магчыма, таксама гукапераймальным па паходжанню з’яўляецца і слова баханы́, але з іншым дзеяслоўным суфіксам (boch‑on‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бахаты́ Ямы, дзе здабываюць гліну (Слаўг.).

ур. Бахаты (гліністыя кар'еры) каля в. Бязуевічы Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Баханы́. Гл. бахаты́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)