в-аў на ПнУПаўн. Амерыкі, самы вял. ў Канадскім Арктычным архіпелагу, тэр. Канады. Пл. 476 тыс.км². Выцягнуты з ПнЗ на ПдУ амаль на 1350 км, аддзелены ад Грэнландыі Дэвісавым пралівам.
Берагі фіёрдавыя. Усходняя ч. гарыстая (выш. да 2591 м), значныя ледавікі (83 тыс.км²); заходняя — узгоркавая раўніна (выш. 150—200 м) са шматлікімі балотамі і вял. азёрамі. Складзены з крышт. парод, пераважна гнейсаў і сланцаў. Расліннасць мохава-лішайнікавай і хмызняковай тундры. Нац. парк Аўюітук. Асн. населены пункт — Фробішэр-Бей. В-аў названы ў гонар У.Бафіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ба́ффинова Земля́Ба́фінава Зямля́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Baffin Island
[ˈbæfin,aɪlənd]
Ба́фінава Зямля́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГРЭНЛА́НДСКА-КАНА́ДСКІ ПАРО́Г,
падняцце дна Атлантычнага ак. ў праліве Дэвіса, паміж падводнымі схіламі Грэнландыі і в-ам Бафінава Зямля. Даўж. каля 75 км. Найб.глыб. 642 м. Перашкаджае глыбіннаму водаабмену паміж морам Бафіна і Атлантычным акіянам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ЙВІСА ПРАЛІ́Ў (Davis Strait),
праліў паміж а-вамі Грэнландыя і Бафінава Зямля (Канада). Злучае м. Бафіна Паўн. Ледавітага ак. і м. Лабрадор Атлантычнага ак.Даўж. 1170 км, найменшая шыр. 360 км, глыб. ад 104 да 466 м. Дрэйфуючыя льды і айсбергі. Названы ў гонар Дж.Дэйвіса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУДЗО́НАЎ ПРАЛІ́Ў (Hudson Strait),
праліў паміж п-вам Лабрадор і в-ам Бафінава Зямля (Паўн. Амерыка). Злучае Гудзонаў зал. з Атлантычным ак.Даўж. каля 806 км, шыр. 115—407 км, глыб. на фарватэры 141—988 м. Каля 8 месяцаў за год укрыты дрэйфуючымі льдамі. Названы ў гонар Г.Гудзона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНА́ДСКІ АРКТЫ́ЧНЫ АРХІПЕЛА́Г,
група астравоў каля паўн. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі. Належыць Канадзе. Пл. 1,3 млн.км². Насельніцтва некалькі тыс.чал., пераважна эскімосы. Найб. астравы: Бафінава Зямля, Элсмір, Вікторыя, Банкс, Дэван. Архіпелаг размешчаны на мацерыковай водмелі, складаная сістэма праліваў падзяляе яго на некалькі груп астравоў (Сведрупа а-вы, Пары архіпелаг і інш.). Абмываецца на Пн і УПаўн. Ледавітым ак. (м. Бофарта, Лінкальна, Бафіна, прал. Робсан, Кенэдзі, Сміт, бас. Кейна), на ПдУ і Пд — Атлантычным ак. (прал. Дэйвіса і Гудзонаў, бас. Фокса). У рэльефе пераважаюць узгорыстыя раўніны і плато выш. 200—500 м, складзеныя асадкавымі пародамі палеазою. На У — горныя масівы выш. да 2926 м (на в-ве Элсмір). Усх. ўзбярэжжы складзены са стараж.крышт. парод, глыбока расчлянёныя фіёрдамі. Паўн.-зах.ч. архіпелага нізінная, складзена з рыхлых марскіх адкладаў; пашыраны мярзлотныя формы рэльефу. Зледзяненне (агульная пл. ледавікоў 154 тыс.км²) на Пн, каля ўзбярэжжаў участкі шэльфавага лёду. Радовішчы нафты, газу, жал. руды. Клімат арктычны, суровы, на У больш вільготны, на З рэзка кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. ад -23 °C на ПдУ да -35 °C на ПнЗ, ліп. ад 7 °C на Пд да 4 °C на Пн. Ападкаў ад 400—450 мм на ПдУ да 100 мм і менш на Пн. Усюды развіта шматгадовая мерзлата. Прыбярэжныя моры і пралівы 9—10 месяцаў укрыты лёдам. На Пн арктычныя пустыні, на Пд мохава-лішайнікавыя і мохава-кусцікавыя тундры. Фауна: паўн. алень, белы мядзведзь, пясец, лемінгі, тундравыя курапаткі; з эндэмікаў — мускусны бык. У прыбярэжных водах цюлені, кіты, маржы і інш.Нац. парк Ауюітук (в-аўБафінава Зямля), некалькі рэзерватаў. Марскі промысел, рыбалоўства, паляванне. Найб. населеныя пункты: Фробішэр-Бей (в-аўБафінава Зямля), Кеймбрыдж-Бей (в-аў Вікторыя), Рэзальют (в-аў Батэрст).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́РСЕТ (Dorset),
старажытнаэскімоская культура (пач. 1-га тыс. да н.э. — пач. 2-га тыс.н.э.), адкрыта ў 1925 на мысе Дорсет (в-аўБафінава Зямля). Пашырана на ПнУ Канады. Канадскім Арктычным архіпелагу, у зах. і паўн.зах. Грэнландыі. Для Д. характэрны абабітыя каменныя прылады працы. астрогі, іголкі, скульптура з косці, біўня, дрэва, наразны лінейны арнамент. Вылучана 5 перыядаў развіцця культуры; у апошнім выяўляюцца рысы эскімоскай культуры Туле, якая пасля 1200 н.э. змяніла Д.
англійскі арктычны даследчык. У 1612—16 у якасці штурмана плаваў у пошуках Паўн.-Зах. праходу: у 1615 даследаваў Гудзонаў зал., у 1616 — мора на З ад Грэнландыі (гл.Бафіна мора). У час гэтага падарожжа адкрыў і даў назвы пралівам Сміта, Джонса і Ланкастэра; адкрыў п-аў Хейс (Грэнландыя), вял. ўчасткі а-воў Элсмір і Дэвон у Канадскім Арктычным архіпелагу. Імем Бафіна названы таксама адзін з а-воў у гэтым архіпелагу (Бафінава Зямля). Яго пазнейшыя падарожжы (1616—21) былі на У. Загінуў пры аблозе в-ва Армуз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́СТРАЎ, выспа,
участак сушы, з усіх бакоў абкружаны водамі акіяна, мора, возера або ракі. Ад мацерыка адрозніваецца адносна невял. памерамі. Есць адзіночныя астравы і іх групы — архіпелагі. Займаюць каля 9,9 млн.км² (6,6%) сушы. У акіянах і морах падзяляюцца на мацерыковыя, якія аддзяліліся ад кантынентаў, але генетычна з імі звязаны (Грэнландыя, Новая Гвінея, Калімантан, Мадагаскар і інш.), пераходнай зоны ад мацерыка да акіяна (вулканічныя, гразевулканічныя, каралавыя) і акіянскія, пераважна вулканічныя астравы (Гавайскія, Ісландыя) або каралавыя (Маршалавы гл.Атол). Найбольшыя а-вы (пл. больш за 400 тыс.км²); Грэнландыя, Новая Гвінея, Мадагаскар, Калімантан, Бафінава Зямля, Суматра. Сярод астравоў рэк і азёр адрозніваюць акумулятыўныя (наносныя) і эразійныя. На Беларусі агульная плошча астравоў 53 км². Рачных больш за 300, азёрных каля 200, самы вялікі Манастырскі (каля 5 км²) на Асвейскім воз.