Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
батыпла́нм. батипла́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
батыпла́н, ‑а, м.
Глыбакаводны апарат для вывучэння марскіх глыбінь, здольны манеўраваць у вертыкальным і гарызантальным становішчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАТЫПЛА́Н (ад грэч. bathys глыбокі + план),
апарат для падводных назіранняў. Буксіруецца за караблём спец. кабель-тросам і кіруецца назіральнікам з дапамогай рулявога прыстасавання. Паводле прынцыпу дзеяння — «падводны планёр» з пастаяннай лішкавай плывучасцю (спушчаны на ваду плавае на паверхні, пры буксіроўцы апускаецца ў ваду пад дзеяннем гідрадынамічных сіл). Батыплан забяспечваецца сістэмай узнаўлення паветра, ілюмінатарамі, пражэктарамі, фота- і кіназдымачнай апаратурай і інш. Выкарыстоўваецца для падводнай фота- і кіназдымкі, назірання за паводзінамі рыбы ў касяках і інш.