бато́нчык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бато́нчык бато́нчыкі
Р. бато́нчыка бато́нчыкаў
Д. бато́нчыку бато́нчыкам
В. бато́нчык бато́нчыкі
Т. бато́нчыкам бато́нчыкамі
М. бато́нчыку бато́нчыках

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бато́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Белы хлеб прадаўгаватай формы.

2. Прадукт харчавання акруглай прадаўгаватай формы.

|| памянш. бато́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Шакаладны б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сні́керс

(англ. snickers)

шакаладны батончык імпартнага паходжання.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)