Адбылося 24.12.1825 у мяст. Бранск Беластоцкай вобл. (зараз на тэр. Польшчы) пад кіраўніцтвам тайнай арг-цыі «Ваенныя сябры» з мэтай сарваць прысягу батальёна цару Мікалаю I. У 8 гадз раніцы батальён (1020 чал. з 1109 па спісе) быў пастроены на зборным месцы. Пасля зачытання маніфеста аб уступленні на прастол Мікалая I салдаты пад кіраўніцтвам ротных камандзіраў адмовіліся ад прысягі. Камандзір батальёна Обручаў намагаўся пераканаць салдат прыняць прысягу, пагражаў адправіць салдат у Сібір. Потым загадаў ротам адправіцца на свае кватэры па вёсках і паслаў у штаб корпуса данясенне. 25 снеж. ў Бранск прыбыў нач. штаба Літоўскага асобнага корпуса Н.А.Вельямінаў, пад уздзеяннем якога 26 снеж. батальён і яго каманды прынеслі прысягу. Кіраўнікі выступлення былі арыштаваны і пакараны ўладамі.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
камба́т, ‑а, М ‑баце, м.
1. Камандзір батальёна.
2. Камандзір батарэі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́та, -ы, ДМ ро́це, мн. -ы, рот, ж.
Падраздзяленне ў пяхоце і некаторых іншых родах войск, якое ўваходзіць у склад батальёна.
Камандзір роты.
Санітарная р.
Цэлая р. каго-н. (перан.: надта многа).
|| прым.ро́тны, -ая, -ае.
Р. камандзір.
Загад ротнага (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
батальённы, ‑ая, ‑ае.
1.Разм. Які мае адносіны да батальёна, належыць батальёну, арганізуецца ў батальёне. Батальённы камісар. Батальённы мінамёт. Батальённы камітэт.
2.узнач.наз.батальённы, ‑ага, м. Камандзір батальёна. [Блешчыка] часцяком бачыў Дудок за апошнія дні, батальённы не разбыў і ў іх часці.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПІЯНЕ́РЫ (ад франц. pionnier першапраходзец, пачынальнік) (ваен.), 1) пачынальнікі чаго-н.; першаадкрывальнікі ў навуцы, тэхніцы, мастацтве.
2) Сучасная назва асабовага складу інж. часцей франц., герм., брыт., амер. і некат. інш. армій. У рас. арміі ў 2-й пал. 18—1-й пал. 19 ст. піянеры роты і конна-піянерныя эскадроны разам з падраздзяленнямі мінёраў і сапёраў уваходзілі ў склад піянерных батальёнаў, палкоў і брыгад інжынерных войск, у т. л. тых, што дыслацыраваліся на тэр.ВКЛ. Напр., падраздзяленне Літоўскага асобнага корпуса Літоўскі піянерны батальён, якое размяшчалася каля мяст. Бранск Беластоцкай вобл. (цяпер тэр. Польшчы), налічвала больш за 1 тыс. асабовага складу (гл. таксама Літоўскага піянернага батальёна выступленне 1825). П. прызначаліся для дарожных, маставых і палявых фартыфікацыйных работ. У Расіі ў 1829—44 піянерныя падраздзяленні і часці перайменаваны ў сапёрныя.
3) Члены піянерскіх арганізацый.
Расійскія піянеры. 1, 2 — афіцэр і радавы літоўскага піянернага батальёна (пач. 19 ст.); 3 — радавы конна-піянернага батальёна (1820-я г.); 4 — радавы конна-піянернага батальёна (1840-я г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
папра́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Які выкарыстоўваецца, служыць для перавыхавання каго‑н. Папраўчыя меры. □ — Байсака судзіў Ваенны трыбунал, які пазбавіў яго годнасці маёра і перавёў у радавыя байцы папраўчага батальёна.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
комба́твоен.
1.(команди́р батальо́на) камба́т, -та м. (камандзі́р батальёна);
2.(команди́р батаре́и) камба́т, -та м. (камандзі́р батарэ́і).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)