басі́сты, -ая, -ае (разм.).

1. Нізкі па гуку, з характэрным для баса тэмбрам.

Б. голас.

2. Які валодае басам.

Б. артыст.

|| наз. басі́стасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

басі́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. басі́сты басі́стая басі́стае басі́стыя
Р. басі́стага басі́стай
басі́стае
басі́стага басі́стых
Д. басі́стаму басі́стай басі́стаму басі́стым
В. басі́сты (неадуш.)
басі́стага (адуш.)
басі́стую басі́стае басі́стыя (неадуш.)
басі́стых (адуш.)
Т. басі́стым басі́стай
басі́стаю
басі́стым басі́стымі
М. басі́стым басі́стай басі́стым басі́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

басі́сты разг. баси́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

басі́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Нізкі па гуку, з характэрным басовым тэмбрам. — Га-га-га-га! — басістым смехам загрымеў на ўсю станцыю Садовіч. Колас.

2. Той, хто валодае басам, спявае басам. Басісты спявак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

басісты, басавіты; нізкі (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

баси́стый басі́сты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

басі́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. басі́ст басі́сты
Р. басі́ста басі́стаў
Д. басі́сту басі́стам
В. басі́ста басі́стаў
Т. басі́стам басі́стамі
М. басі́сце басі́стах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

басі́дла, ‑ы, м.

Разм. Моцны басісты голас, гук. А от волат «Шчука», нязграбны дзябёлы паравозішча, рыкае густым басідлам, аж шыбы дрыжаць. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навако́лле, ‑я, н.

1. Мясцовасць, якая прылягае, прымыкае да чаго‑н. Наваколле горада. Наваколле лесу. □ Ціхая, рахманая Свіслач калі-нікалі бурна разлівалася вясной і затапляла ўсё наваколле. Новікаў. Дырэктар здзівіўся, што я так ведаю наваколле далёкай Пятроўкі. Шамякін.

2. Тое, што знаходзіцца навокал каго‑, чаго‑н., акаляючая прастора. З паравоза белай птушкай выпырхнула воблачка пары, і адразу ж над наваколлем залунаў басісты гудок. Васілёнак. Ракеты адна за адной ўзляталі ў неба, асвятляючы наваколле бледным святлом. Сіняўскі.

3. перан. Акружаючае асяроддзе. Лявон з маленства цягу меў да тэхнікі, і ў наваколлі.. ён славу дзівака займеў. Гаўрусёў. Аб магутнай сіле Яўхіма ў наваколлі складаліся казкі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)