БАСТЭ́Я

(польск. basteja),

земляны насып або 2-яруснае мураванае збудаванне, паўкруглае ці падковападобнае ў плане; элемент абарончага сярэдневяковага ўмацавання. Выступала за лінію сцен крэпасці і фланкіравала агнём падыходы да іх. Пераходная форма ад вежы да бастыёна. Бастэі існавалі ў канцы 15—16 ст. і прызначаліся для размяшчэння артылерыі. На Беларусі вядомы ў Мядзельскім і Геранёнскім (Іўеўскі р-н) замках.

т. 2, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бастэ́я

(іт. bastea)

паўкруглае каменнае збудаванне для абстрэлу падыходаў да крэпасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)