бастыё́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бастыё́нны бастыё́нная бастыё́ннае бастыё́нныя
Р. бастыё́ннага бастыё́ннай
бастыё́ннае
бастыё́ннага бастыё́нных
Д. бастыё́ннаму бастыё́ннай бастыё́ннаму бастыё́нным
В. бастыё́нны (неадуш.)
бастыё́ннага (адуш.)
бастыё́нную бастыё́ннае бастыё́нныя (неадуш.)
бастыё́нных (адуш.)
Т. бастыё́нным бастыё́ннай
бастыё́ннаю
бастыё́нным бастыё́ннымі
М. бастыё́нным бастыё́ннай бастыё́нным бастыё́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бастыённы бастио́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бастыённы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бастыёна. Бастыённая сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бастыён, -а, мн. -ы, -аў, м.

Крапасное ўмацаванне пяцівугольнай формы.

Бастыёны Брэсцкай крэпасці.

|| прым. бастыённы, -ая, -ае.

Бастыённая сістэма.

Б. вал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бастио́нный бастыённы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БАСТЫЁН

(франц. bastion ад позналац. bastillio будую ўмацаванне),

пяцівугольнае ўмацаванне ў вуглах крапасной агароджы для абстрэлу мясцовасці наперадзе і ўздоўж крапасных сцен і равоў перад імі. Бастыёны паявіліся ў Італіі ў канцы 15 ст., напачатку мураваныя, з 16 ст. земляныя. Крапасны бастыён складаўся з 1 ці 2 земляных валоў для размяшчэння гармат: 1-ы быў галоўны, 2-і (узвышаўся над 1-м) наз. кавальер. Два даўжэйшыя бакі бастыёна наз. фасамі, карацейшыя — фланкамі. Фланкі двух суседніх бастыёнаў і частка крапасной сцяны паміж імі (курціна) стваралі бастыённы фронт. На Беларусі бастыёны вядомы з сярэдзіны 16 ст.

т. 2, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛУ́СКІ ЗА́МАК.

Існаваў у 16—18 ст. у Глуску Дубровіцкім (цяпер г.п. Глуск Магілёўскай вобл.). Драўляны замак быў пабудаваны на ўзвышанай частцы правага берага р. Пціч, на месцы гарадзішча эпохі ранняга жал. веку і Кіеўскай Русі. На мяжы 16—17 ст. пабудаваны новы 5-бастыённы замак, абнесены глыбокім і шырокім ровам. У Глускім замку былі цэйхгауз з ваен. рыштункам, гарнізонная казарма, студня, кухня, стайня, сажалкі. У 17 ст. пабудаваны касцёл. Тут знаходзіўся пастаянны гарнізон, меліся рамеснікі розных прафесій. У 16 ст. замак з’яўляўся важным стратэг. пунктам на шляху набегаў крымскіх татар. У нар.-вызв. вайну 1648—51 у кастр. 1648 яго занялі бел. сяляне і ўкр. казакі. Моцна пацярпеў замак і ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Існаваў да канца 18 ст., пасля прыйшоў у заняпад.

т. 5, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)