ба́скі, -аў, адз. баск, -а, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва паўночна-ўсходніх тэрыторый Іспаніі і суседніх паўднёва-заходніх раёнаў Францыі.

|| ж. баско́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. ба́скскі, -ая, -ае.

Баскская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́скі, ‑аў; адз. баск, ‑а, м.; басконка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. басконкі, ‑нак; ж.

Карэнная народнасць паўночна-заходніх тэрыторый Іспаніі і суседніх паўднёва-заходніх раёнаў Францыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БА́СКІ

(саманазва эўскалдунак),

народ у Іспаніі (правінцыі Навара, Гіпускаа, Біская, Алава), Францыі (дэпартамент Ніжнія Пірэнеі), а таксама ў Лац. Амерыцы (эмігранты). Агульная колькасць 1,09 млн. чал. (1987), у тым ліку 800 тыс. у Іспаніі і 130 тыс. у Францыі. Гавораць на баскскай мове. Паводле веравызнання — католікі. Гл. таксама Баскаў краіна.

т. 2, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ба́ска

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ба́ска ба́скі
Р. ба́скі ба́сак
Д. ба́сцы ба́скам
В. ба́ску ба́скі
Т. ба́скай
ба́скаю
ба́скамі
М. ба́сцы ба́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

басо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. басо́к баскі́
Р. баска́ баско́ў
Д. баску́ баска́м
В. басо́к баскі́
Т. баско́м баска́мі
М. баску́ баска́х

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ба́ски ба́скі, -каў мн.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баск,

гл. баскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баско́нка,

гл. баскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́ск

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ба́ск ба́скі
Р. ба́ска ба́скаў
Д. ба́ску ба́скам
В. ба́ска ба́скаў
Т. ба́скам ба́скамі
М. ба́ску ба́сках

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Basque1 [bɑ:sk, bæsk] n.

1. баск; баско́нка;

the Basques ба́скі

2. ба́скская мо́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)