басаві́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. басаві́ты басаві́тая басаві́тае басаві́тыя
Р. басаві́тага басаві́тай
басаві́тае
басаві́тага басаві́тых
Д. басаві́таму басаві́тай басаві́таму басаві́тым
В. басаві́ты (неадуш.)
басаві́тага (адуш.)
басаві́тую басаві́тае басаві́тыя (неадуш.)
басаві́тых (адуш.)
Т. басаві́тым басаві́тай
басаві́таю
басаві́тым басаві́тымі
М. басаві́тым басаві́тай басаві́тым басаві́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

басаві́ты разг. басови́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

басаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Нізкі па гуку, з характэрным для баса тэмбрам. Пры кожным трапным сказе ці выслоўі сам [рэдактар] смяяўся паважным басавітым смехам. Колас. Моцны, басавіты гудок прагучаў над ракой. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

басаві́ты Bass-;

басаві́ты голас tefe Stmme f -, -n;

басаві́тыя гу́кі Bsstöne pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

басови́тый разг. басаві́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tambour

[ˈtæmbʊr]

n.

1) бу́бен -на m. (басаві́ты)

2) пя́льцы (для вышыва́ньня)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

басісты, басавіты; нізкі (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

страпяну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Мімаволі ўздрыгнуць, страсянуцца (ад страху, узрушэння і пад.); выйсці са стану нерухомасці, знямення. Нешта было шаснула, калі я нагнуўся ды глядзеў у чорную яму. Я страпянуўся, узняў галаву, .. — Юзіка не было відаць. Баранавых. Толькі тады страпянуўся, як рука лягла мне на плячо і я пачуў басавіты, немалады ўжо голас. Сабаленка. — Горш няма, як ляжаць у засадзе ў такі холад... — ціха сказаў Алег камандзіру ўзвода і страпянуўся: з дарогі далятаў гул машын. «Маладосць». Раптам [дзед Агей] сам страпянуўся ўвесь: — Сынку, лаві! Вуду лаві! Вунь на бервяне паплыла. Крапіва. // Схамянуцца, успомніўшы што‑н. важнае, істотнае. — Слухайце, — страпянуўся Міша. — дагаварыліся мы, і я ледзь не забыўся. Вы [лейтэнант] вось сказалі, што вы гэта не вы, а мой старэйшы брат Іван. Яно б добра было, толькі ж уся вёска ведае, што адзін у мяне брат — Юрка. І не старэйшы, а малодшы. Курто. // Зварухнуцца, уздрыгнуць. Пальцы натыкаюцца на мяккую поўсць .. Націскаю — не страпянуўся, значыць, мёртвы. Жычка. Уздрыгнулі шырокія бровы, Страпянуліся вейкі — крозы. Зазвінелі буйныя слёзы. Глебка. / у перан. ужыв. Страпянуўся лес. Пытае: — У каго бяда якая? Калачынскі. // Забіцца мацней, часцей (пра сэрца). З дзвярэй дыхнула цёплым малаком і салёнымі агуркамі .. Сэрца страпянулася і балюча сціснулася. Дома! Асіпенка. І як страпянулася яго сэрца, калі ў першых радах .. [Джыавані] заўважыў сваю маці. Лынькоў.

2. Разм. Хуткім рухам цела страсянуцца, абтрэсціся. Калі я [Варташэвіч] наблізіўся, кот раптам страпянуўся і так хутка скочыў у кусты, нібы ў паветры хто правёў белую рысачку. Карпюк. Хлапчук ледзь не наступіў на .. [птушку] нагою. Жаваранак страпянуўся і ўзняўся ўгору. Пальчэўскі. Акуньчык спрытна страпянуўся. Колас.

3. перан. Пачаць актыўна дзейнічаць, праявіць сябе. Паны яшчэ страпянуцца. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

base

I [beɪs]

1.

n.

1) падста́ўка f.; ба́за f., падно́жжа n. (гары́)

2) Tech. стані́на f.

3) асно́ва f., гало́ўны пры́нцып, зыхо́дны пункт

to assume as a base — прыня́ць за асно́ву

4) Arch. п’едэста́л -у m., цо́каль -ю m.; ба́зіс -у m. (калёны); фунда́мэнт -у m., падму́рак -ку m. (буды́ніны)

5) Chem. асно́ва f.

6) (у бэйсбо́ле) ба́за f., “дом”

7) Milit. апэрацы́йная ба́за

8) Geom. асно́ва f. (трохку́тніка)

2.

adj.

гало́ўны, асно́ўны

3.

v.t.

1) рабі́ць фунда́мэнт, ствара́ць асно́вы

2) базава́цца, абапіра́цца

to be based on — абапіра́цца на што

- get to first base

- off base

- touch base with

II [beɪs]

1.

adj.

1) ні́зкі; нікчэ́мны

2) про́стага пахо́джаньня

3) невысакаро́дны (пра жале́за, медзь)

4) нелітарату́рны; неклясы́чны, вульга́рны

base Latin — вульга́рная лаці́на

5) непаўнава́ртасны

base coin — фальшы́вая, падро́бленая манэ́та

6) басаві́ты о́лас)

2.

n.

а) бас -а m.о́лас)

б) сьпява́к

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)