Барычная ступень 2/171

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЫ́ЧНАЯ СТУПЕ́НЬ,

бараметрычная ступень, паказчык стану атмасферы, роўны адлегласці па вертыкалі ў метрах, якая адпавядае змяненню атм. ціску на 1 гПа. З памяншэннем атм. ціску і ростам т-ры барычная ступень павялічваецца. Так, пры ціску 1000 гПа і т-ры 0 °C барычная ступень 8 м/гПа, пры ціску 500 гПа (на выш. каля 5 км) і той жа т-ры — каля 16 м/гПа. З ростам т-ры на 1 °C барычная ступень павялічваецца на 0,4%. Барычная ступень выкарыстоўваецца пры разліках па бараметрычнай формуле і пры бараметрычным нівеліраванні.

т. 2, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРАМЕТРЫ́ЧНАЯ СТУПЕ́НЬ,

гл. Барычная ступень.

т. 2, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бары́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бары́чны бары́чная бары́чнае бары́чныя
Р. бары́чнага бары́чнай
бары́чнае
бары́чнага бары́чных
Д. бары́чнаму бары́чнай бары́чнаму бары́чным
В. бары́чны (неадуш.)
бары́чнага (адуш.)
бары́чную бары́чнае бары́чныя (неадуш.)
бары́чных (адуш.)
Т. бары́чным бары́чнай
бары́чнаю
бары́чным бары́чнымі
М. бары́чным бары́чнай бары́чным бары́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)