Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
бары́лкаж., обл. бакла́жка, бочо́нок
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БАРЫ́ЛКА,
бандарны выраб у беларусаў; двухдонная бочачка на 5—10 л. Прызначалася, як і біклага, для пераносу вады на поле, сенажаць, лесасеку. Звычайна рабілася з дубовых клёпак, сцягнутых па краях некалькімі парамі абручоў, пасярэдзіне клёпак былі 1—2 адтуліны, якія затыкаліся коркамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
барылка
Том: 1, старонка: 199.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Бары́лка драўляныя ці металічныя часткі падсядзёлка, дзе нацягваецца церассядзёлак’ (КЭС, лаг.), барілцо, барілца ’вушка ў падсядзёлку, праз якое праходзіць церассядзёлак’ (Маслен.). Да бары́ла1 (гл.), па некаторай падобнасці драўлянай часткі падсядзёлка з часткай барыла (два вухі і г. д.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАНДА́РНЫЯ ВЫ́РАБЫ,
драўляныя ёмістасці з клёпак для вадкіх, паўвадкіх і сыпучых прадуктаў і бытавых патрэб. Ва ўжытку беларусаў вядомы з глыбокай старажытнасці. Шматлікія іх рэшткі (ад невял. конавак да бочак на некалькі сотняў літраў) выяўлены пры археал. раскопках у пластах 11—14 ст. Форма клёпак (падоўжаныя трапецападобныя ці акруглыя выпуклыя) абумовіла форму бандарных вырабаў — кадзепадобную (канічную) ці бачарную (пукатую). Паводле прызначэння вылучаюць пасудзіны для вады і вадкіх рэчываў (трансп. бочка, кадушка, вядро, біклага, барылка, конаўка), для с.-г. прадуктаў (бочка, кадзь, бачурка, кубелец), для бытавых патрэб (кубел, жлукта, балея, цэбар, ражка, дзяжа, даёнка, бойка, бельчык), меры ёмістасці (асьміна, шаснастка, гарнец, карэц). Большасць бандарных вырабаў вызначалася функцыянальнай мэтазгоднасцю, вонкавай прастатой, практычнасцю. Некаторыя вырабы невял. памераў аздаблялі разьбой і выпальваннем. У наш час многія бандарныя вырабы саступілі месца разнастайным металічным, фарфора-фаянсавым, пластмасавым і інш. ёмістасцям.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бары́ла1 ’бачонак, невялікая бочка; вялікая, шырокая бочка’, таксама барылачка, бары́лца, барэлочка, бары́лка, барэ́лка, барэ́лко (Касп., Нас., Гарэц., Бяльк., Інстр. III, Др.-Падб., Дзмітр., Шн., Бесар., КЭС, лаг., Булг., Федар., 4, Сцяц., Сцяшк. МГ, Арх. Бяльк.слонім.). Рус.дыял.бари́ло і г. д. (< укр. або бел.), укр.бари́ло (з XVI ст.) і г. д. Запазычанне з польск.baryła < італ.barile. Гл. Міклашыч, 7; Бернекер, 44; Фасмер, 1, 126–127; Брукнер, 17; Слаўскі, 1, 28; Кюнэ, Poln., 43. Гл. яшчэ Булыка, Запазыч., 37.