Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
барха́нм.барха́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
барха́нбарха́н, -на м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
барха́н
(цюрк. barchan)
наносны пясчаны ўзгорак дугападобнай формы ў пустынях, стэпах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Барха́н. Рус.барха́н, укр.барха́н. Запазычанне з казах.barχan (гл. Фасмер, 1, 129, там і літ-pa). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 49.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
барха́ны, -аў, адз.барха́н, -а, м.
Пясчаныя ўзгоркі ў пустыні, нанесеныя ветрам.
Пясчаныя б.
|| прым.барха́нны, -ая, -ае.
Барханныя пяскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БАРХА́НЫ (цюрк.),
мацерыковыя дзюны, паўмесяцавыя або серпападобныя ўзгоркі з сыпкага, навеянага ветрам пяску. Характэрныя для пясчаных пустыняў. Наветраны схіл барханаў выпуклы ў плане, доўгі, пакаты (5—14°), падветраны — увагнуты, кароткі, стромкі (30—33°), пераходзіць у выцягнутыя «рогі». Выш. да 10—20 м, зрэдку 40 м. Звіваючыся, утвараюць барханныя ланцугі. Пад уздзеяннем ветру перамяшчаюцца да сотняў метраў за год.
Барханы наступаюць на аазіс у Сахары.Да арт.Барханы. Пясчаны бархан у пустыні Каракумы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
барха́ны, ‑аў, адз.бархан, ‑а, м.
Пясчаныя ўзгоркі дугападобнай формы, нанесеныя ў пустынях і стэпах ветрам. Кожны, хто бываў у Заволжы і Прыкаспіі, ведае згубную сілу сухавеяў, бачыў пясчаныя барханы — вынік наступлення пяскоў.«Беларусь».
[Цюрк. бархан.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
barchan, ~u
Iм.
(тканіна) мультан
IIм.геагр.
бархан
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пясо́к
1. Сыпучыя крупінкі цвёрдых мінералаў (БРС).
2. Пясчанае месца; пясчаная неўрадлівая глеба; пясчаны бархан на полі (БРС). Тое ж пе́сак, пясчура́, пясчы́шча (Слаўг.), пясчуга́ (Слаўг., Стаўбц.).
□ ур. Пяскоў лог каля г. Гомеля (К., 1837), в. Пясочнае Кап.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)