ба́рны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ба́рны |
ба́рная |
ба́рнае |
ба́рныя |
| Р. |
ба́рнага |
ба́рнай ба́рнае |
ба́рнага |
ба́рных |
| Д. |
ба́рнаму |
ба́рнай |
ба́рнаму |
ба́рным |
| В. |
ба́рны (неадуш.) ба́рнага (адуш.) |
ба́рную |
ба́рнае |
ба́рныя (неадуш.) ба́рных (адуш.) |
| Т. |
ба́рным |
ба́рнай ба́рнаю |
ба́рным |
ба́рнымі |
| М. |
ба́рным |
ба́рнай |
ба́рным |
ба́рных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
МАЦЯ́Ш (Ніна Іосіфаўна) (н. 20.9.1943, в. Нівы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла Мінскі пед. ін-т замежных моў (1966). Настаўнічала. Друкуецца з 1962. Аўтар паэтычных зб-каў «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (1973), «Ралля суровая» (1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Шчаслівай долю назаві...» (1990), «Я вас люблю» (1998) і інш. За «Паэму жніва» (1983) Літ. прэмія імя А.Куляшова 1984. Асн. матывы яе лірыкі — чалавек і яго ўзаемаадносіны з прыродай і грамадствам, сяброўства і каханне. Для яе вершаў характэрны спавядальнасць, філас. заглыбленасць, шчырасць. Для дзяцей напісала казкі «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» (1982), «Краіна Белы Свет, або Прыгоды Краснічка» (1993), п’есы для тэатра лялек «Прыгоды трох парасят» (паст. 1976), «Крок у бессмяротнасць» (паст. 1977), тэлесцэнарыі «Пясняр роднай прыроды» (паст. 1978), «Гэта я, Госпадзі» (паст. 1980). На бел. мову пераклала кнігі Ж.Аліўе, Ж.Сіменона, А.Сент-Экзюперы, Л.Кастэнкі, В.Барны, В.Шымборскай і інш., паасобныя творы П.Беранжэ, П.Мерыме, Ф.Шылера, Ю.Славацкага, Т.Хрусцялеўскага, А.Гаўрылюка, П.Маха і інш.
Тв.:
Паварот на лета. Мн., 1986;
Паміж усмешкай і слязой. Мн., 1993;
Палёт над жытам. Брэст, 1997.
У.С.Ліпскі.
т. 10, с. 233
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)