БА́РНАЙ

(Barnay) Людвіг (11.2.1842, Будапешт — 1.2.1924),

нямецкі акцёр і тэатр. дзеяч. Адзін з заснавальнікаў Нямецкага т-ра (1883) і кіраўнік Каралеўскага т-ра (1906—08; абодва ў Берліне), кіраўнік Прыдворнага т-ра ў Гановеры (1908—12). Акцёр-трагік. Асн. ролі: Гамлет, Атэла (аднайм. п’есы У.Шэкспіра), Вільгельм Тэль, Валенштайн («Вільгельм Тэль» і «Смерць Валенштайна» Ф.Шылера), Кін (аднайм. п’еса А.Дзюма-бацькі). Стварыў «Таварыства ням. супрацоўнікаў тэатра» (1871), прэзідэнтам якога быў да канца жыцця.

т. 2, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ба́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ба́рны ба́рная ба́рнае ба́рныя
Р. ба́рнага ба́рнай
ба́рнае
ба́рнага ба́рных
Д. ба́рнаму ба́рнай ба́рнаму ба́рным
В. ба́рны (неадуш.)
ба́рнага (адуш.)
ба́рную ба́рнае ба́рныя (неадуш.)
ба́рных (адуш.)
Т. ба́рным ба́рнай
ба́рнаю
ба́рным ба́рнымі
М. ба́рным ба́рнай ба́рным ба́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)