барбадо́скі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
барбадо́скі |
барбадо́ская |
барбадо́скае |
барбадо́скія |
| Р. |
барбадо́скага |
барбадо́скай барбадо́скае |
барбадо́скага |
барбадо́скіх |
| Д. |
барбадо́скаму |
барбадо́скай |
барбадо́скаму |
барбадо́скім |
| В. |
барбадо́скі (неадуш.) барбадо́скага (адуш.) |
барбадо́скую |
барбадо́скае |
барбадо́скія (неадуш.) барбадо́скіх (адуш.) |
| Т. |
барбадо́скім |
барбадо́скай барбадо́скаю |
барбадо́скім |
барбадо́скімі |
| М. |
барбадо́скім |
барбадо́скай |
барбадо́скім |
барбадо́скіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
барбадо́ска
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
барбадо́ска |
барбадо́скі |
| Р. |
барбадо́скі |
барбадо́сак |
| Д. |
барбадо́сцы |
барбадо́скам |
| В. |
барбадо́ску |
барбадо́сак |
| Т. |
барбадо́скай барбадо́скаю |
барбадо́скамі |
| М. |
барбадо́сцы |
барбадо́сках |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
барбадо́сский барбадо́скі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БАВО́ЎНІК
(Gossypium),
род шматгадовых травяністых раслін і кустоў сям. мальвавых. 35 відаў у Амерыцы, Азіі, Афрыцы, Аўстраліі. Адна з асн. тэхн. культур (прадзільная культура). Вырошчваюць у аднагадовай культуры ў тропіках, субтропіках, паўд. раёнах умеранага пояса бавоўнік мексіканскі (звычайны, або упланд; Gossypium hirsutum; больш за 70% сусв. вытв-сці бавоўнавага валакна), бавоўнік індакітайскі (дрэвападобны; Gossypium arboreum), бавоўнік перуанскі, барбадоскі (Gossypium peruvianum, Gossypium barbadense) і інш.
Кусты і травы з моцнай стрыжнёвай каранёвай сістэмай. Кветкі вял., белыя, крэмавыя, жоўтыя, двухполыя; звычайна самаапыляльнікі. Плод — каробачка. Насенне ўкрыта доўгімі, пераважна белымі, валаскамі, што выкарыстоўваюцца як валакно — бавоўна. Цеплалюбівая расліна, патрабавальная да ўмоў увільгатнення, жыўлення і асвятлення. Вегетац. перыяд 110—145 сут Лепшыя глебы — лёгкія сугліністыя шэразёмы. Засоленыя глебы папярэдне меліяруюць. З насення бавоўніка атрымліваюць баваўняны алей (22—29%), з пладоў — бавоўну. Добры меданос (мёдавытворчасць 300 кг/га). гл. таксама Баваўнаводства.
т. 2, с. 196
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)