баратра́ўма
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
баратра́ўма |
баратраўмы |
| Р. |
баратраўмы |
баратраўм баратраўмаў |
| Д. |
баратраўме |
баратраўмам |
| В. |
баратраўму |
баратраўмы |
| Т. |
баратраўмай баратраўмаю |
баратраўмамі |
| М. |
баратраўме |
баратраўмах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАТРА́ЎМА
(ад бара... + траўма),
пашкоджанне органа слыху, лёгкіх, прыдатачных пазухаў носа, кішэчніка пры рэзкім перападзе атм. ціску. Найчасцей бывае ў лётчыкаў, парашутыстаў, вадалазаў, падводнікаў. Здараюцца баратраўмы ў артылерыстаў і масавыя баратраўмы ў людзей, што пацярпелі ад ядз. Выбуху.
т. 2, с. 300
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
баратра́ўма
(ад бара- + траўма)
пашкоджанне органа слыху пры рэзкай змене атмасфернага ціску.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)