баране́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. баране́цкі баране́цкая баране́цкае баране́цкія
Р. баране́цкага баране́цкай
баране́цкае
баране́цкага баране́цкіх
Д. баране́цкаму баране́цкай баране́цкаму баране́цкім
В. баране́цкі (неадуш.)
баране́цкага (адуш.)
баране́цкую баране́цкае баране́цкія (неадуш.)
баране́цкіх (адуш.)
Т. баране́цкім баране́цкай
баране́цкаю
баране́цкім баране́цкімі
М. баране́цкім баране́цкай баране́цкім баране́цкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

БАРАНЕ́ЦКІ Восіп Васілевіч

(1843, Гродзенская вобласць — 20.4.1905),

расійскі батанік. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1897), праф. (1873). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1867). Удасканальваў веды ў Германіі ў А. дэ Бары і Ю.Сакса (1870—72). У 1873—98 у Кіеўскім ун-це. Навук. працы па фізіялогіі і анатоміі раслін. Сумесна з А.С.Фамінцыным вылучыў з лішайнікаў ганідын (1867), даказаў іх здольнасць да самаст. жыцця і тоеснасць з некаторымі водарасцямі, упершыню выявіў спіральную будову храмасом у ядрах мацярынскіх клетак пылку ў традэсканцыі (1880). Вынайшаў і ўдасканаліў шэраг прылад для фізіял. даследаванняў (асмаметр, аўксанаметр).

т. 2, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)