баране́са гл. барон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баране́са

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. баране́са баране́сы
Р. баране́сы баране́с
Д. баране́се баране́сам
В. баране́су баране́с
Т. баране́сай
баране́саю
баране́самі
М. баране́се баране́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

баране́са ж. бароне́сса

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баране́са, ‑ы, ж.

Жонка ці дачка барона. А старая баранеса, якую ўсе паважалі за яе знатнасць і вядомасць, нават наведала брата і пасля прысылала яму букеты кветак з сваёй вялікай аранжарэі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баро́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дваранскі тытул, ніжэйшы за графскі, а таксама асоба, якая мае такі тытул.

|| ж. баране́са, -ы, мн. -ы, -не́с.

|| прым. баро́нскі, -ая, -ае.

Б. замак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бароне́сса баране́са, -сы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

baroness [ˈbærənəs] n.

1. баране́са;

Baroness Thatcher баране́са Тэ́тчэр

2. жо́нка баро́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

baronowa

ж. баранеса

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Барано́вабаранеса’. Запазычанне з польск. baronowa (да baron ’барон’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗУ́ТНЕР ((Suttner) Берта фон) (9.6.1843, Прага — 21.6.1914),

аўстрыйская пісьменніца, дзеяч пацыфізму. Баранеса. Сусв. вядомасць З. прынёс раман «Далоў зброю!» (1889) пра жахі вайны і пакуты простых людзей, высока ацэнены Л.М.Талстым. Сярод інш. твораў раманы «Шах пакутам» (1899), «Дзеці Марты» (1902), «Думкі чалавецтва» (1911), зб. арт. «Вайна і барацьба з ёю» (1904). У 1891 засн. т-ва Міру ў Аўстрыі. Адна з заснавальніц міжнар. Бернскага бюро Міру (1892), яго віцэ-прэзідэнт і ганаровы прэзідэнт. У 1890-я г. рэд. пацыфісцкага час. «Die Waffen nieder!» («Далоў зброю!»). Нобелеўская прэмія міру 1905.

Б.Зутнер.

т. 7, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)