адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Гомельскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). Вучыўся ў Маскоўскім паліграф. ін-це (1941). У Айч. вайну арганізаваў і ўзначаліў групу падпольшчыкаў. З ліст. 1941 кіраўнік Гомельскага падп. аператыўнага цэнтра па каардынацыі дзейнасці падп. груп. У маі 1942 з некалькімі чл. групы арыштаваны фашыстамі і расстраляны.
рускі кампазітар і вучоны-хімік. Скончыў Медыка-хірургічную акадэмію ў Пецярбургу (1856). Д-р медыцыны (1858). Праф. (1864), заг. кафедры хіміі (з 1874), акадэмік (1877) Медыка-хірург. акадэміі. Член-заснавальнік Рус.хім.т-ва (1868). Адзін з арганізатараў і педагогаў (1872—87) Жаночых урачэбных курсаў. Музыцы вучыўся самастойна. Уваходзіў у «Магутную кучку». Паслядоўнік М.Глінкі. Найб. значны твор — опера «Князь Ігар» (не завершана, скончана М.Рымскім-Корсакавым і А.Глазуновым, паст. 1890), дзе аб’яднаны рысы эпічнай оперы і гіст.нар.-муз. драмы. Адзін са стваральнікаў рус. класічнай сімфоніі, квартэта, наватар у галіне камерна-вак. лірыкі, майстар раманса. Аўтар оперы-фарсу «Багатыры» (1867); 3 сімфоній (у т. л. 1-я, 1867; 2-я «Багатырская», 1876); муз. карціны «У Сярэдняй Азіі» (1880); камерна-інстр. ансамбляў; «Маленькай сюіты» для фп.; твораў для фп. ў 2 і 4 рукі; рамансаў на сл. А.Пушкіна, М.Някрасава, Г.Гейнэ, уласныя і інш.; вак. ансамбляў і інш.Барадзін — аўтар навук. прац у галіне арган. хіміі. Распрацаваў метад атрымання бромзамяшчальных тлустых кіслот. Першы атрымаў фторысты бензаіл. Даследаваў полімерызацыю і кандэнсацыю альдэгідаў.
рускі батанік. Акад. Пецярбургскай (1902), потым АНСССР і АН УССР (1925). Праф. (1880). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1869), працаваў у ім жа. У 1917—19 віцэ-прэзідэнт Пецярбургскай АН. Навук. працы па фізіялогіі і анатоміі раслін. Упершыню вылучыў хларафіл у крышталёвым стане (1882). Выказваў віталістычныя погляды на сутнасць жыццёвых працэсаў. Ініцыятар стварэння прэснаводнай біял. станцыі на воз. Балагое (1897), заснавальнік і прэзідэнт Рус.бат.т-ва (1915). Аўтар «Курса анатоміі раслін» і «Кароткага падручніка батанікі» (1888), «Курса дэндралогіі» (1891).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАДЗІ́Н (Сяргей Пятровіч) (25.9.1902, Масква — 22.6.1974),
рускі пісьменнік. Скончыў Вышэйшы літ.-маст.ін-т імя В.Я.Брусава (1926). З 1951 жыў у Ташкенце. Аўтар раманаў пра жыццё народаў Сярэдняй Азіі 1920-х г. «Апошняя Бухара», «Егіпцянін» (абодва 1932), гістарычных «Дзмітрый Данскі» (1941, Дзярж. прэмія СССР 1942), «Белы конь» (не завершаны, надрук. 1975—77), «Іван Каліта» (не завершаны, надрук. 1977), трылогіі «Зоркі над Самаркандам» («Кульгавы Цімур», 1953—54; «Кастры паходу», 1957—59; «Імгненны Баязет», 1972—73). Напісаў аповесць «Нараджэнне кветак» (1938). Навелы і ўспаміны ў кнізе «Дарогі» (выд. 1975).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАДЗІ́Н (Грузенберг) Міхаіл Маркавіч
(9.7.1884, г.п. Янавічы Віцебскага р-на — 29.5.1951),
рэвалюцыянер, сав.дзярж. і паліт. дзеяч. У рэв. руху з 1900, чл. Бунда. У 1907—18 у ЗША: стварыў у Чыкага спец. школу для эмігрантаў, удзельнічаў у рабоце сацыяліст. партыі Амерыкі, быў казначэем Т-ва дапамогі рус. палітвязням. З 1919 ген. консул РСФСР у Мексіцы, адначасова працаваў у Камінтэрне. У 1923—27 у Кітаі — паліт. саветнік ЦВК, нац.рэв. партыі Гаміньдана, потым у СССРнам. наркома працы, нам. дырэктара ТАСС, з 1932 гал. рэдактар газ. «Moscow News» («Маскоўскія навіны»), у Вял. Айч. вайну ў рэдакцыі Саўінфармбюро. У 1951 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна.