БАРАДА́ЎКА Павел Рыгоравіч
(23.1.1908, в. Асташова Чашніцкага р-на Віцебскай вобласці — 19.6.1968),
поўны кавалер ордэна Славы. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Удзельнік Маскоўскай і Курскай бітваў, вызвалення Беларусі, Польшчы, баёў ва Усх. Прусіі. Наводчык мінамёта Барадаўка вызначыўся ў 1944 у час прарыву абароны праціўніка каля Рагачова, у 1945 у баях на тэр. Польшчы і штурме Кёнігсберга.
т. 2, с. 288
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Жы́жаўка ’скула’ (Клім.). Відаць, звязана з коранем дзеяслова жыгаць ’апякаць’ (гл.). Паводле мадэлі барадаўка — назвы іншай балячкі; параўн. жыжа 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)