бараві́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бараві́нка бараві́нкі
Р. бараві́нкі бараві́нак
Д. бараві́нцы бараві́нкам
В. бараві́нку бараві́нкі
Т. бараві́нкай
бараві́нкаю
бараві́нкамі
М. бараві́нцы бараві́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

бараві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. баравіна.

2. Сорт летняй яблыні, а таксама светла-жоўтыя кісла-салодкія плады гэтага дрэва.

У садзе спеюць баравінкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бараві́нка ж., сад. борови́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бараві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш. да баравіна. Ад чыгункі да самай шашы Таня, як бывалы чалавек, ведала тут кожную палянку, кожную баравінку, кожнае балотца. Грамовіч.

2. Сорт летняй яблыні, на якой растуць буйныя, светла-жоўтыя з паласатым румянцам кісла-салодкія яблыкі.

3. Плод гэтага дрэва. Налітыя вераснем, ірдзеюць пепінкі шафранныя, папяроўкі, штрэйфлінгі, баравінкі. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бараві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.

Узвышаны ўчастак лесу ў бары.

Грыбныя баравіны.

|| памянш. бараві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бараві́нка гатунак яблыкаў’ (БРС). Відаць, з рус. борови́нка ’тс’ (лічыцца, што назва ўзнікла ад імя тульскага садавода Бравіна, які вывеў гэты сорт). Гл. Фасмер, 1, 195; Шанскі, 1, Б, 170.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

борови́нка сад. бараві́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)