Баравікі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Баравікі́
Р. Баравіко́ў
Д. Баравіка́м
В. Баравікі́
Т. Баравіка́мі
М. Баравіка́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

БАРАВІКІ́,

вёска ў Беларусі, у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на ПдУ ад Светлагорска, 98 км ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Светлагорск-на-Бярэзіне. 1027 ж., 461 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.

т. 2, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Баравікі (археал.) 2/130

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Баравікі (в., Гродзенская вобл.) 1/216

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Баравікі (в., Мазырскі р-н) 2/130

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Баравікі (в., Светлагорскі р-н) 2/130; 9/438 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Баравікі (в., Дзяржынскі р-н) 2/130; 4/239 (к.); 11/65

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

бараві́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бараві́к баравікі́
Р. баравіка́ баравіко́ў
Д. баравіку́ баравіка́м
В. бараві́к баравікі́
Т. баравіко́м баравіка́мі
М. баравіку́ баравіка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зірк, у знач. вык. (разм.).

Ужыв. замест дзеясловаў зірнуць, зіркнуць пры выражэнні нечаканасці, раптоўнасці выяўлення ці наступлення чаго-н.

Я з. пад елку, а там тры баравікі стаяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баравіко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які належыць баравіку. Баравіковы корань. // Багаты на баравікі. Баравіковыя мясціны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)