бантэ́нг

‘бык’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бантэ́нг бантэ́нгі
Р. бантэ́нга бантэ́нгаў
Д. бантэ́нгу бантэ́нгам
В. бантэ́нга бантэ́нгаў
Т. бантэ́нгам бантэ́нгамі
М. бантэ́нгу бантэ́нгах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ба́нтэнг бантэ́нг

(англ. banteng, ад малайск. banteng)

парнакапытная жывёла сям. пустарогіх, якая водзіцца ў лясах паўвострава Індакітай і на астравах Малайскага архіпелага; дзікі бык.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БЫКІ́ (Bovinae),

1) падсямейства млекакормячых сям. пустарогіх. 4 роды: буйвалы; афр. буйвалы; зубры — бізон, зубр; быкі сапраўдныя — тур, як, бантэнг (Bos javanikus), гаур (B. gaurus), купрэй (B. sauveli); жывуць у розных частках Азіі. Усяго 12 відаў. Многія быкі прыручаны, дзікія занесены ў Чырв. кнігу МСАП.

2) Самцы буйн. раг. жывёлы; бугаі.

т. 3, с. 372

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІНАБА́ЛУ (Kinabalu),

горны масіў на Пн в-ва Калімантан, у Малайзіі. Выш. да 4101 м (найвыш. ў Малайскім архіпелагу). Складзены пераважна з гранітаў і гранадыярытаў. Трапічныя вечназялёныя і лістападныя лясы, вышэй 3500 м — хмызнякі і лугі. Фауна: гібон, арангутанг, суматранскі насарог, замбар, барадаты дзік, бантэнг, каля 600 відаў птушак. Нац. парк.

т. 8, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)