Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
banknot, ~u
м.банкнота;
banknot stuzłotowy — стозлотавая банкнота
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
banknote[ˈbæŋknəʊt]n.банкно́та, крэды́тны біле́т;
forged banknotes фальшы́выя гро́шы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
fałszywka
ж. фальшывая (падробленая) банкнота; фальшыўка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БА́НКАЎСКІ БІЛЕ́Т,
банкнота, крэдытны грашовы знак, што выпускаецца эмісійным банкам наўзамен метал. грошай. З’явіліся з развіццём крэдытных адносін, асабліва пашырыліся ў 17 ст. Банкаўскі білет — даўгавое абавязацельства яго ўладальніка, на якое можна набыць любы тавар (паслугі). Напачатку такім даўгавым абавязацельствам быў вэксаль, на змену якому прыйшлі банкаўскія білеты. У 18—19 ст. яны свабодна абменьваліся на золата. З 1920-х г. у большасці краін (за выключэннем Швейцарыі) залатое забеспячэнне банкнотаў не прадугледжана. І хоць эмісійныя банкі працягваюць выпуск банкаўскіх білетаў, яны сталі аднолькавым плацежным і разліковым сродкам нараўне з грашовымі знакамі. Усе разліковыя білеты, што выпускае Нац. банк Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца яго банкаўскімі білетамі.