Банкаўскія білеты 2/125—126; 4/8, 9; 5/235

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БА́НКАЎСКІЯ АПЕРА́ЦЫІ,

аперацыі, што ажыццяўляюць банкі пры выкананні сваіх функцый. Бываюць пасіўныя (па фарміраванні рэсурсаў банка), актыўныя (па размяшчэнні гэтых рэсурсаў) і пасрэдніцкія (камісійныя).

Найб. пашыраныя з банкаўскіх аперацый: дэпазітныя (па залучэнні грашовых сродкаў ва ўклады ў банк ці пераводзе наяўных сродкаў банка ва ўклады ў інш. банках), крэдытныя (па прадастаўленні крэдыторам пазыкі пазычальніку), разліковыя (паслугі па разліках, пераводах па даручэнні кліента, афармленні плацежных дакументаў, выпісак з рахункаў і інш.), валютныя (па афармленні здзелак з валютнымі каштоўнасцямі), эмісійна-касавыя (звязаныя з выпускам грошай, каштоўных папераў, арганізацыяй іх абарачэння, выдачай і прыёмам наяўных грошай), фондавыя (аперацыі з каштоўнымі паперамі), факторынгавыя (па набыцці грашовых запатрабаванняў, перадачы права банку на спагнанне даўгоў з плацельшчыка), траставыя, ці даверныя (па распараджэнні маёмасцю або грашовымі сродкамі кліента паводле яго даручэння), інвестыцыйныя (па доўгачасовым крэдытаванні прадпрыемстваў і насельніцтва, укладванні сродкаў у каштоўныя паперы, удзел у інвестыцыйнай дзейнасці юрыдычных асоб у ролі інвестараў, укладчыкаў, крэдытораў), лізінгавыя (калі банк выступае арэндадаўцам ці пасрэднікам паміж арэндадаўцам і арандатарам, крэдытуе лізінгадаўцу і выступае гарантам здзелкі), залогавыя (па крэдытаванні пад залог рухомай і нерухомай маёмасці, каштоўных папераў), міжбанкаўскія (аперацыі на дагаворнай аснове паміж банкамі).

Г.І.Краўцова.

т. 2, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ба́нкаўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ба́нкаўскі ба́нкаўская ба́нкаўскае ба́нкаўскія
Р. ба́нкаўскага ба́нкаўскай
ба́нкаўскае
ба́нкаўскага ба́нкаўскіх
Д. ба́нкаўскаму ба́нкаўскай ба́нкаўскаму ба́нкаўскім
В. ба́нкаўскі (неадуш.)
ба́нкаўскага (адуш.)
ба́нкаўскую ба́нкаўскае ба́нкаўскія (неадуш.)
ба́нкаўскіх (адуш.)
Т. ба́нкаўскім ба́нкаўскай
ба́нкаўскаю
ба́нкаўскім ба́нкаўскімі
М. ба́нкаўскім ба́нкаўскай ба́нкаўскім ба́нкаўскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

крэды́тна-ба́нкаўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крэды́тна-ба́нкаўскі крэды́тна-ба́нкаўская крэды́тна-ба́нкаўскае крэды́тна-ба́нкаўскія
Р. крэды́тна-ба́нкаўскага крэды́тна-ба́нкаўскай
крэды́тна-ба́нкаўскае
крэды́тна-ба́нкаўскага крэды́тна-ба́нкаўскіх
Д. крэды́тна-ба́нкаўскаму крэды́тна-ба́нкаўскай крэды́тна-ба́нкаўскаму крэды́тна-ба́нкаўскім
В. крэды́тна-ба́нкаўскі (неадуш.)
крэды́тна-ба́нкаўскага (адуш.)
крэды́тна-ба́нкаўскую крэды́тна-ба́нкаўскае крэды́тна-ба́нкаўскія (неадуш.)
крэды́тна-ба́нкаўскіх (адуш.)
Т. крэды́тна-ба́нкаўскім крэды́тна-ба́нкаўскай
крэды́тна-ба́нкаўскаю
крэды́тна-ба́нкаўскім крэды́тна-ба́нкаўскімі
М. крэды́тна-ба́нкаўскім крэды́тна-ба́нкаўскай крэды́тна-ба́нкаўскім крэды́тна-ба́нкаўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фіна́нсава-ба́нкаўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фіна́нсава-ба́нкаўскі фіна́нсава-ба́нкаўская фіна́нсава-ба́нкаўскае фіна́нсава-ба́нкаўскія
Р. фіна́нсава-ба́нкаўскага фіна́нсава-ба́нкаўскай
фіна́нсава-ба́нкаўскае
фіна́нсава-ба́нкаўскага фіна́нсава-ба́нкаўскіх
Д. фіна́нсава-ба́нкаўскаму фіна́нсава-ба́нкаўскай фіна́нсава-ба́нкаўскаму фіна́нсава-ба́нкаўскім
В. фіна́нсава-ба́нкаўскі (неадуш.)
фіна́нсава-ба́нкаўскага (адуш.)
фіна́нсава-ба́нкаўскую фіна́нсава-ба́нкаўскае фіна́нсава-ба́нкаўскія (неадуш.)
фіна́нсава-ба́нкаўскіх (адуш.)
Т. фіна́нсава-ба́нкаўскім фіна́нсава-ба́нкаўскай
фіна́нсава-ба́нкаўскаю
фіна́нсава-ба́нкаўскім фіна́нсава-ба́нкаўскімі
М. фіна́нсава-ба́нкаўскім фіна́нсава-ба́нкаўскай фіна́нсава-ба́нкаўскім фіна́нсава-ба́нкаўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Банкноты, гл. Банкаўскія білеты

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

фонд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Грашовыя сродкі або матэрыяльныя каштоўнасці дзяржавы, прадпрыемства і пад.

Ф. заработнай платы.

Залаты ф. (таксама перан.: лепшая частка чаго-н.).

2. Рэсурсы, запасы чаго-н.

Насенны ф.

Жыллёвы ф.

3. толькі мн. Каштоўныя паперы, якія даюць прыбытак.

Банкаўскія фонды.

|| прым. фо́ндавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблі́га

(іт. obligo, ад лац. obligo = абавязваю)

1) сума запазычанасці па вэксалях, 2) банкаўскія кнігі асабістых рахункаў, у якіх улічваецца запазычанасць па вэксалях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВІДЭАТЭ́КС,

від (служба) электрасувязі. Дазваляе карыстальніку атрымліваць на экране тэлевізара (або дысплея) графічную інфармацыю па каналах тэлефоннай сувязі са спец. банка даных; дазваляе таксама выконваць розныя паслугі: заказваць электронныя гульні, білеты на транспарт, праводзіць банкаўскія аперацыі і інш.

т. 4, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАШО́ВЫЯ ЗНА́КІ,

знакі вартасці, заканадаўча прызнаныя ў якасці афіц. разліковага і плацежнага сродку, якія выпускаюцца ў абарачэнне цэнтр. банкам або казначэйствам дзяржавы. У выглядзе грашовых знакаў выступаюць банкаўскія і казначэйскія білеты, разменныя манеты. Намінальная вартасць грашовых знакаў выяўляецца ў нац. грашовай адзінцы і значна перавышае выдаткі іх эмісіі.

т. 5, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)