БАНАПАРТЫ́СТЫ,

прыхільнікі рэстаўрацыі дынастыі Банапартаў у Францыі пасля падзення Першай (1804—14) і Другой (1852—70) імперый. У час рэвалюцыі 1848 садзейнічалі прыходу да ўлады пляменніка Напалеона I прынца Луі Банапарта. Пасля яго звяржэння (1870) — адна з манархісцкіх партый.

т. 2, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

банапарты́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. банапарты́ст банапарты́сты
Р. банапарты́ста банапарты́стаў
Д. банапарты́сту банапарты́стам
В. банапарты́ста банапарты́стаў
Т. банапарты́стам банапарты́стамі
М. банапарты́сце банапарты́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)