Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
бамбу́к, -у, м.
Трапічная і субтрапічная расліна з высокім дрывяністым вузлаватым сцяблом, пустым усярэдзіне.
|| прым.бамбу́кавы, -ая, -ае.
Бамбукавыя зараснікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бамбу́к, -ку м., бот.бамбу́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бамбу́кбот.бамбу́к, -ку м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бамбу́к, ‑у, м.
1. Шматгадовая, радзей аднагадовая расліна сямейства злакавых з падземным карэнішчам і дрывяністым, вузлаватым, пустым усярэдзіне сцяблом. /узнач.зб.Нарэзаць бамбуку.
2. Матэрыял для вырабу садовай мэблі і інш. Нізенькія ложкі, стол, крэсліцы з тонкага бамбуку, здавалася, могуць рассыпацца пры першым дотыку.Б. Стральцоў.
[Малайск. bambu.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАМБУ́К
(Bambusa),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 80 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Азіі, Афрыкі, Аўстраліі і Амерыкі. На Беларусі вырошчваецца ў аранжарэі Цэнтр.бат. саду АН. Часам бамбукам называюць віды інш. родаў (напр., лістакалоснік, саза) падсям. бамбукавых (Bambusoidea), якое ўключае больш за 1000 відаў.
Шматгадовыя дрэвападобныя злакі з паўзучым карэнішчам і моцна развітым адраўнелым сцяблом (саломінай) выш да 35 м, дыям. да 30 см. Лісце пераважна ланцэтнае, цвёрдае, з похвамі і кароткім чаранком. Кветкі дробныя, сабраныя ў каласкі. Плод — зярняўка. Вызначаюцца хуткім ростам — да 75 см за суткі. Тэхн. (з бамбуку будуюць дамы, масты, водаправоды, вырабляюць мэблю, кашолкі, цыноўкі, вуды і інш., заменнік драўніны ў цэлюлозна-папяровай прам-сці), кармавыя, лек. (сродак ад жаўтухі, дызентэрыі, ліхаманкі, туберкулёзу і інш.), дэкар. і харч. (маладыя парасткі і насенне ідуць у ежу; у стрыжні сцябла некаторых відаў ёсць салодкі сок, з якога вырабляюць т.зв. бамбукавы цукар) расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бамбу́кмбат Bámbus m -ses, -se
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бамбу́к
(фр. bambou, ад малайск. bambu)
расліна сям. злакавых з дрывяністым, вузлаватым, пустым усярэдзіне сцяблом, пашыраная ў тропіках і субтропіках.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
Бамбу́к. Рус.бамбу́к, укр.бамбу́к. Слова, вядомае ў многіх мовах (англ.bamboo, франц.bambou, гал.bamboe, ісп.bambú, ням.Bambus і г. д.). Першакрыніца — інданезійская мова. Фасмер, 1, 120; Локач, 18; Клюге, 47; падрабязна MESz, 1, 235. Паводле Шанскага, 1, Б, 30, непасрэднае запазычанне з новалац.Bambuc (там і іншае тлумачэнне некаторых дэталей запазычання).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bamboo[ˌbæmˈbu:]n.bot.бамбу́к;
bamboo shoots бамбу́кавыя малады́я па́расткі (якія можна есці)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)