Ба́ліна

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Ба́ліна
Р. Ба́ліна
Д. Ба́ліну
В. Ба́ліна
Т. Ба́лінам
М. Ба́ліне

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

Баліна ’саланчак’ (ст.-бел., Нас. гіст.). Бясспрэчна, да бел. ба́лка ’роў; гразкая яма на дарозе; гразкая дарога’ (Яшкін), рус. ба́лка, укр. ба́лка, ба́вка ’стэпавы яр’, ба́лище ’тс’ і ’вузкая, доўгая даліна’. Польск. bałka ’маленькае возера; яр’ (мабыць, з укр.). Словы вельмі цёмнага паходжання. Думаюць аб: 1) роднаснасці з слав. bolto ’багна’, літ. balà ’тс’, ст.-в.-ням. pfuol ’лужына, багнішча’ і г. д. Бернекер, 40; Мюлейбах–Эндзелін, 1, 253; 2) роднаснасці з тапанімічнай назвай Балка́н (Сабалеўскі, РФВ, 71, 439); 3) запазычанні з цюрк. моў (тур. bulak ’крыніца’ і г. д.; Развадоўскі, RS, 2, 103; кірг. balkaš ’багністае месца’, Фасмер, RS, 3, 255 і наст.). Параўн. яшчэ Мацэнаўэр, Cizí sl., 103; Фасмер, 1, 115–116. Шпэхт (Ursprung, 318, 116, 120) выстаўляе і.-е корань *bhel‑, *bher‑ ’шэры’. Няпэўна. Цікавай з’яўляецца думка пра сувязь з такімі словамі, як обвал, провал і г. д. (так ужо Нас. гіст.). Адносна гэтай магчымасці параўн. і серб.-харв. о̏бала ’бераг’ (< *обвала; упершыню Брандт, РФВ, 18, 7).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

баліна Глеба, насычаная солямі; саланчак (Нас. АУ).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

саланча́к Крыніца з салёнай вадой (Гродз.). Тое ж Ст.-бел. баліна.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Ба́лка1 ’бэлька’ (Сцяшк. МГ), ужо ў ст.-бел. (Гіст. лекс., 115), балкі бярвенні, якія кладуцца ўпоперак зруба ў верхнім вянку’ (Інстр. I), ба́лка ’перакладзіна, якою замацоўваюць кроквы’ (Лысенка, ССП). Рус. ба́лка (з XV ст.), укр. ба́лка (з XVIII ст.; < рус.). Запазычанне з с.-н.-ням. balke ’тс’. Фасмер, 1, 115. Можна лічыць, што бел. і ўкр. формы з рус. мовы (параўн. Шанскі, 1, Б, 24). Параўн. бэ́лька, ба́лька.

Ба́лка2 ’роў, яма’. Гл. баліна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)