бальзамі́раваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бальзамі́рую бальзамі́руем
2-я ас. бальзамі́руеш бальзамі́руеце
3-я ас. бальзамі́руе бальзамі́руюць
Прошлы час
м. бальзамі́раваў бальзамі́равалі
ж. бальзамі́равала
н. бальзамі́равала
Загадны лад
2-я ас. бальзамі́руй бальзамі́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бальзамі́руючы

Крыніцы: dzsl2007, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бальзамі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

Насычаць труп асобымі рэчывамі, каб прадухіліць ад гніення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бальзамі́раваць

(ням. balsamieren)

тое, што і бальзамаваць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Бальзамі́раваць. Рус. бальзами́ровать (з XVIII ст.). Лічыцца запазычаннем з ням. мовы balsamieren; аб запазычанні сведчыць суф. ‑ір‑ < ням. ‑ier(en). Гл. Шанскі, 1, Б, 28–29. Параўн. яшчэ Гютль–Ворт, For. Words, 61–62. Але ўкр. бальзамува́ти, польск. balsamować з’яўляюцца або самастойнымі ўтварэннямі (ад бальза́м) або запазычаннем з іншай крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бальзамава́ць, бальзамі́раваць (in)balsameren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бальзамі́раваць

(ням. balsamieren, ад лац. balsamum < гр. balsamon = бальзам)

насычаць труп спецыяльнымі рэчывамі, каб прадухіліць ад гніення і захаваць на доўгі час.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

бальзами́ровать несов. бальзамава́ць и бальзамі́раваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бальзамі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да бальзаміраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бальзамі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бальзаміраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бальзамі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад бальзаміраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)