Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
бальзамі́навы бальзами́новый, бальзами́нный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бальзамі́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да бальзаміны.
2.узнач.наз.бальзамі́навыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раздзельнапялёсткавых раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бальзамі́на, -ы, ж.ібальзамі́н, -а, м.
Садовая і пакаёвая расліна сямейства бальзамінавых з яркімі ружовымі кветкамі.
Радуе вока б.
|| прым.бальзамі́навы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бальзами́новыйбальзамі́навы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БАЛЬЗАМІ́Н (Impatiens),
род кветкавых раслін сям. бальзамінавых. Каля 400—750 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічнай Азіі і Афрыцы, нямногія — у Еўропе і Амерыцы. На Беларусі 4 віды: бальзамін звычайны (Impatiens noli-tangere) — мясцовы, расце ў сырых лясах, на забалочаных участках, уздоўж рэк і ручаёў; драбнакветкавы (Impatiens parviflora) — занесены, добра натуралізаваўся ў прыродных раслінных згуртаваннях; залозісты (Impatiens glandulifera) — здзічэлая расліна, натуралізуецца на сметніках; бальзамінавы, або садовы (Impatiens balsamina), вырошчваецца як кветкава-дэкар. і пакаёвая культура.
Пераважна аднагадовыя травяністыя расліны з валасніковістымі каранямі. Сцябло голае, галінастае, сакаўное, празрыстае. Лісце чаргаванае, простае, тонкае, без прылісткаў. Кветкі жоўтыя, чырвоныя, фіялетавыя і інш. колераў, зігаморфныя. Калякветнік двайны; чашачка з пялёсткападобнай шпоркай. Плод пераважна сакаўная шматнасенная падоўжаная каробачка (пры дакрананні лёгка раскрываецца і насенне з сілай раскідваецца). Лек., фарбавальныя і дэкар. расліны.