Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
бальзамі́нм., см. бальзамі́на
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бальзамі́н, ‑а, м.
Тое, што і бальзаміна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бальзамі́на, -ы, ж.ібальзамі́н, -а, м.
Садовая і пакаёвая расліна сямейства бальзамінавых з яркімі ружовымі кветкамі.
Радуе вока б.
|| прым.бальзамі́навы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Бальзамін (род раслін) 2/115
- » - звычайны 2/115 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЬЗАМІ́Н (Impatiens),
род кветкавых раслін сям. бальзамінавых. Каля 400—750 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічнай Азіі і Афрыцы, нямногія — у Еўропе і Амерыцы. На Беларусі 4 віды: бальзамін звычайны (Impatiens noli-tangere) — мясцовы, расце ў сырых лясах, на забалочаных участках, уздоўж рэк і ручаёў; драбнакветкавы (Impatiens parviflora) — занесены, добра натуралізаваўся ў прыродных раслінных згуртаваннях; залозісты (Impatiens glandulifera) — здзічэлая расліна, натуралізуецца на сметніках; бальзамінавы, або садовы (Impatiens balsamina), вырошчваецца як кветкава-дэкар. і пакаёвая культура.
Пераважна аднагадовыя травяністыя расліны з валасніковістымі каранямі. Сцябло голае, галінастае, сакаўное, празрыстае. Лісце чаргаванае, простае, тонкае, без прылісткаў. Кветкі жоўтыя, чырвоныя, фіялетавыя і інш. колераў, зігаморфныя. Калякветнік двайны; чашачка з пялёсткападобнай шпоркай. Плод пераважна сакаўная шматнасенная падоўжаная каробачка (пры дакрананні лёгка раскрываецца і насенне з сілай раскідваецца). Лек., фарбавальныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бальзамі́н, бальзамі́на ’расліна бальзамін’. Рус.бальзами́н (з XVIII ст.), укр.бальзамі́н. Крыніцай запазычання з’яўляецца новалац.balsamina (< грэч.βαλσαμίνη), з якога запазычаны таксама ням.Balsaminę (ж. р.), франц.balsamine. Параўн. Клюге, 47. Тып бальзамі́н праз франц. мову; бел.бальзамі́на, мабыць, праз польск. Не вельмі пераконваюць меркаванні Шанскага, 1, Б, 28. Параўн. і форму бальсамі́на (Сцяшк. МГ, Нас.).