БАЛЬЗА́МНЫЯ РАСЛІ́НЫ,

расліны, якія ўтвараюць бальзамы. Найб. вядомыя ў тропіках і субтропіках (т.зв. «бальзамныя» дрэвы, радзей кусты). «Бальзамным» дрэвам называюць паўднёваамер. віды з роду Myroxylon сям. бабовых (Myroxylon balsamum, Myroxylon pereira), якія даюць талуанскі і перуанскі бальзамы. З некаторых відаў роду Copaifera таго ж сямейства атрымліваюць капайскі бальзам. Многія бальзамныя расліны вядомы сярод прадстаўнікоў сям. бурзэравых, клюзіевых, ці святаяннікавых, дыптэракарпавых і інш. Да бальзамных раслін належаць некаторыя дрэвы і кусты ўмераных і паўн. шырот, якія даюць жывіцу, — хвоя, елка, ядловец, піхта, лістоўніца, кедр і інш. На Беларусі бальзамныя расліны — хвоя, елка, ядловец і інш.

т. 2, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бальза́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бальза́мны бальза́мная бальза́мнае бальза́мныя
Р. бальза́мнага бальза́мнай
бальза́мнае
бальза́мнага бальза́мных
Д. бальза́мнаму бальза́мнай бальза́мнаму бальза́мным
В. бальза́мны (неадуш.)
бальза́мнага (адуш.)
бальза́мную бальза́мнае бальза́мныя (неадуш.)
бальза́мных (адуш.)
Т. бальза́мным бальза́мнай
бальза́мнаю
бальза́мным бальза́мнымі
М. бальза́мным бальза́мнай бальза́мным бальза́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бальза́м, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Густое духмянае рэчыва, у складзе якога эфірны алей, смолы і іншыя кампаненты, а таксама пахучая настойка на лекавых травах.

Піхтавы б.

Б. вырабляюць з кедравай жывіцы.

2. перан. Тое, што прыносіць суцяшэнне, заспакаенне.

Б. гаючы.

|| прым. бальзамі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.) і бальза́мны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Бальзамныя кедры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)