бало́тна-зялёны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бало́тна-зялёны бало́тна-зялёная бало́тна-зялёнае бало́тна-зялёныя
Р. бало́тна-зялёнага бало́тна-зялёнай
бало́тна-зялёнае
бало́тна-зялёнага бало́тна-зялёных
Д. бало́тна-зялёнаму бало́тна-зялёнай бало́тна-зялёнаму бало́тна-зялёным
В. бало́тна-зялёны (неадуш.)
бало́тна-зялёнага (адуш.)
бало́тна-зялёную бало́тна-зялёнае бало́тна-зялёныя (неадуш.)
бало́тна-зялёных (адуш.)
Т. бало́тна-зялёным бало́тна-зялёнай
бало́тна-зялёнаю
бало́тна-зялёным бало́тна-зялёнымі
М. бало́тна-зялёным бало́тна-зялёнай бало́тна-зялёным бало́тна-зялёных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бало́тна-лугавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бало́тна-лугавы́ бало́тна-лугава́я бало́тна-лугаво́е бало́тна-лугавы́я
Р. бало́тна-лугаво́га бало́тна-лугаво́й
бало́тна-лугаво́е
бало́тна-лугаво́га бало́тна-лугавы́х
Д. бало́тна-лугаво́му бало́тна-лугаво́й бало́тна-лугаво́му бало́тна-лугавы́м
В. бало́тна-лугавы́ (неадуш.)
бало́тна-лугаво́га (адуш.)
бало́тна-лугаву́ю бало́тна-лугаво́е бало́тна-лугавы́я (неадуш.)
бало́тна-лугавы́х (адуш.)
Т. бало́тна-лугавы́м бало́тна-лугаво́й
бало́тна-лугаво́ю
бало́тна-лугавы́м бало́тна-лугавы́мі
М. бало́тна-лугавы́м бало́тна-лугаво́й бало́тна-лугавы́м бало́тна-лугавы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бало́тна-падзо́лісты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бало́тна-падзо́лісты бало́тна-падзо́лістая бало́тна-падзо́лістае бало́тна-падзо́лістыя
Р. бало́тна-падзо́лістага бало́тна-падзо́лістай
бало́тна-падзо́лістае
бало́тна-падзо́лістага бало́тна-падзо́лістых
Д. бало́тна-падзо́лістаму бало́тна-падзо́лістай бало́тна-падзо́лістаму бало́тна-падзо́лістым
В. бало́тна-падзо́лісты (неадуш.)
бало́тна-падзо́лістага (адуш.)
бало́тна-падзо́лістую бало́тна-падзо́лістае бало́тна-падзо́лістыя (неадуш.)
бало́тна-падзо́лістых (адуш.)
Т. бало́тна-падзо́лістым бало́тна-падзо́лістай
бало́тна-падзо́лістаю
бало́тна-падзо́лістым бало́тна-падзо́лістымі
М. бало́тна-падзо́лістым бало́тна-падзо́лістай бало́тна-падзо́лістым бало́тна-падзо́лістых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бало́тна-па́парацевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бало́тна-па́парацевы бало́тна-па́парацевая бало́тна-па́парацевае бало́тна-па́парацевыя
Р. бало́тна-па́парацевага бало́тна-па́парацевай
бало́тна-па́парацевае
бало́тна-па́парацевага бало́тна-па́парацевых
Д. бало́тна-па́парацеваму бало́тна-па́парацевай бало́тна-па́парацеваму бало́тна-па́парацевым
В. бало́тна-па́парацевы (неадуш.)
бало́тна-па́парацевага (адуш.)
бало́тна-па́парацевую бало́тна-па́парацевае бало́тна-па́парацевыя (неадуш.)
бало́тна-па́парацевых (адуш.)
Т. бало́тна-па́парацевым бало́тна-па́парацевай
бало́тна-па́парацеваю
бало́тна-па́парацевым бало́тна-па́парацевымі
М. бало́тна-па́парацевым бало́тна-па́парацевай бало́тна-па́парацевым бало́тна-па́парацевых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бало́тна-хмызняко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бало́тна-хмызняко́вы бало́тна-хмызняко́вая бало́тна-хмызняко́вае бало́тна-хмызняко́выя
Р. бало́тна-хмызняко́вага бало́тна-хмызняко́вай
бало́тна-хмызняко́вае
бало́тна-хмызняко́вага бало́тна-хмызняко́вых
Д. бало́тна-хмызняко́ваму бало́тна-хмызняко́вай бало́тна-хмызняко́ваму бало́тна-хмызняко́вым
В. бало́тна-хмызняко́вы (неадуш.)
бало́тна-хмызняко́вага (адуш.)
бало́тна-хмызняко́вую бало́тна-хмызняко́вае бало́тна-хмызняко́выя (неадуш.)
бало́тна-хмызняко́вых (адуш.)
Т. бало́тна-хмызняко́вым бало́тна-хмызняко́вай
бало́тна-хмызняко́ваю
бало́тна-хмызняко́вым бало́тна-хмызняко́вымі
М. бало́тна-хмызняко́вым бало́тна-хмызняко́вай бало́тна-хмызняко́вым бало́тна-хмызняко́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

БАЛО́ТНА-ПАДЗО́ЛІСТЫЯ ГЛЕ́БЫ,

гл. Падзоліста-балотныя глебы.

т. 2, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗВАНЕ́Ц,

біялагічны заказнік на Беларусі, у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Засн. ў 1996. Пл. 10 460 га. Створаны з мэтай захавання эталонных участкаў балотна-лугавых і лясных угоддзяў, стабілізацыі гідралагічнага рэжыму Дняпроўска-Бугскага балотна-карбанатна-саланчаковага комплексу. Расліннасць з бярозавага драбналесся з невял. лугамі; трыснягова-асакова-гіпнавае балота з бярозай пушыстай, вярбой попельнай і размарыналістай. На пагорках дрэвастоі з дуба, асіны, вольхі чорнай, граба, клёна, ліпы, ясеня, а таксама кустовыя віды: арэшнік, брызгліна бародаўчатая, жасцёр слабільны, каліна, крушына ломкая, свідзіна і інш. Фауна прадстаўлена млекакормячымі: андатра, бабёр, барсук, воўк, выдра, заяц-русак, дзік, казуля. ліс, лось, норка амер. сабака янотападобны, арнітафауна — відамі адкрытых прастораў, ляснымі, каляводнымі, балотнымі, сінантропнымі: крыжанкі, кулікі, луні лугавыя і камышовыя, пастушковыя, цецерукі, чыркі; з паўзуноў — чарапаха балотная; у энтамакомплексе 40 відаў матылёў. Занесеныя ў Чырв. кнігу: расліны — венерын чаравічак, гайнік цёмна-чырвоны, тайнік яйцападобны, жывёлы — аўсянка садовая, варакушка, журавель шэры, кулон вялікі, пустальга звычайная, сава балотная, саракуш шэры.

П.​Д.​Лабанок.

т. 7, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАСТЫ́Р,

ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл. Засн. ў 1994 у мэтах захавання эталоннага ўчастка прыродных балотна-лугавых угоддзяў з рэдкімі відамі жывёл і раслін. Пл. 3440 га. Размешчаны ў міжрэччы Прыпяці і Прастыры (на мяжы з Украінай). Плоская поймавая тэраса з узвышэннем 0,5—1,5 м над урэзам рэк насычана старыцамі. пратокамі, эолавымі наносамі, моцна забалочаная. Пераважаюць балотна-лугавыя ўчасткі з травяністай расліннасцю (адзіны лясны ўчастак чорнаалешніку крапіўнага). Па ўсёй пойме адзіночныя дрэвы вольхі, вербаў белай, ломкай і пяцітычынкавай, месцамі зараснікі з вербаў трохтычынкавай і попельнай. У раслінным покрыве 307 відаў, у т. л. сальвінія плывучая і гарлачык белы занесены ў Чырв. кнігу. Шмат лек., харч., меданосных і інш. гасп.-каштоўных раслін. У фауне — лось, норка еўрапейская, тхор чорны, ласка, выдра, ліс, палёўка вадзяная, бабёр, андатра; у арнітафауне 74 віды, у т. л. бугай і кулон вялікія, бусел чорны, крачка малая, няясыць барадатая, пустальга звычайная, журавель шэры занесены ў Чырв. кнігу.

П.​І.​Лабанок.

т. 13, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕКАСЕ́ЦКІ,

біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл. Створаны ў 1991 з мэтай захавання ў прыродным стане балотна-лугавога ландшафтнага комплексу Пд Бел. Паазер’я з рэдкімі, знікаючымі і гаспадарча-каштоўнымі відамі раслін. Пл. 78 га. Спадзістыя схілы лагчын паміж балотамі і сухадоламі, дзе пераважаюць кусты і дробналессе; сухадольныя і нізінныя лугі, нізінныя балоты. Вял. разнастайнасць экатонаў. У флоры вужоўнік звычайны, званочак персікалісты, першацвет веснавы і інш. расліны, у т. л. занесеныя ў Чырв. кнігу Беларусі: асокі воласападобная і птушканожкавая, касач сібірскі, пярэсна еўрапейская, шпажнік чарапіцавы, пустапялёснік зялёны, тайнік яйцападобны, ядрушка даўгарогая, ятрышнікі мужчынскі і дрэмлік. З 1999 у складзе нац. парку Нарачанскі.

П.​І.​Лабанок.

т. 11, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУШЫСТАБЯРО́ЗАВЫЯ ЛЯСЫ́,

фармацыя карэнных лісцевых лясоў на пераходных і нізінных балотах, у дрэвастоі якіх пераважае бяроза пушыстая (гл. Бяроза). На Беларусі займаюць 276,4 тыс. га (4,6% агульнай пл. лясоў, 27,6% бярозавых лясоў). Вылучаюць 6 тыпаў П.л.: асакова-травяны, асаковы, балотна-папарацевы, вярбовы, асакова-сфагнавы, падвейна-сфагнавы. Пашыраны адносна раўнамерна, буйныя масівы на забалочаных нізінах — Верхнебярэзінскай, Дзісенскай, Цэнтральнабярэзінскай, Палескай. Растуць на патэнцыяльна багатых тарфяна-балотных глебах, але ў сувязі з пераўвільготненасцю і слабай аэрацыяй маюць нізкую прадукцыйнасць. Дрэвастоі чыстыя пушыстабярозавыя або з дамешкам хвоі, вольхі чорнай, елкі, дасягаюць тэхн. спеласці ў 60 гадоў. У падлеску пераважаюць вербы (попельная, чарнеючая, размарыналістая), крушына ломкая, рабіна, парэчкі чорныя, каліна, жасцёр слабіцельны.

А.​А.​Малажаўскі.

т. 13, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)