Балонская акадэмія 1/176, 177

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Балонская школа (у выяўл. мастацтве) 1/176; 2/107—108; 5/177; 11/335

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БАЛО́НСКАЯ ШКО́ЛА ЖЫ́ВАПІСУ,

школа італьян. жывапісу. Узнікла ў г. Балоння каля 1585 пасля заснавання братамі Карачы «Акадэміі тых, хто стаў на правільны шлях», дала пачатак развіццю акадэмізму ў еўрап. мастацтве і будучых акадэмій мастацкіх. Пад гэтым тэрмінам маюць на ўвазе адну з плыняў у італьян. жывапісе перыяду фарміравання і росквіту барока.

У канцы 16—17 ст. мастакі Балонскай школы жывапісу Карачы, Г.Рэні, Гверчына, Даменікіна апіраліся на вонкавае ўспрыманне маст. прыёмаў майстроў высокага Адраджэння, выпрацавалі эфектыўныя дэкар. кампазіцыі на рэліг. і міфалагічныя тэмы, манум.-дэкар. размалёўку, распрацавалі тыпы манум. алтарнай карціны і т.зв. гераічнага пейзажа. У далейшым акадэмізм алонскай школы ператварыўся ў безжыццёвую маст. Плынь.

т. 2, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бало́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бало́нскі бало́нская бало́нскае бало́нскія
Р. бало́нскага бало́нскай
бало́нскае
бало́нскага бало́нскіх
Д. бало́нскаму бало́нскай бало́нскаму бало́нскім
В. бало́нскі (неадуш.)
бало́нскага (адуш.)
бало́нскую бало́нскае бало́нскія (неадуш.)
бало́нскіх (адуш.)
Т. бало́нскім бало́нскай
бало́нскаю
бало́нскім бало́нскімі
М. бало́нскім бало́нскай бало́нскім бало́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АКАДЭ́МІІ МУЗЫ́ЧНЫЯ,

1) навукова-маст. аб’яднанні філосафаў, паэтаў, музыкантаў, аматараў мастацтва ў Італіі і інш. еўрап. краінах у 2-й пал. 15—17 ст. Існавалі як навукова-муз. т-вы, у дзейнасці якіх вял. значэнне надавалася музіцыраванню (акадэмія дэль Аркадыя ў Рыме), і муз. т-вы, якія аб’ядноўвалі прафес. музыкантаў і аматараў (займаліся навук. дзейнасцю, наладжвалі канцэрты, оперныя спектаклі, арганізоўвалі навуч. ўстановы, напр. Балонская філарманічная акадэмія).

2) Публічныя канцэртныя мерапрыемствы (арганізоўваліся муз. т-вамі) і аўтарскія канцэрты кампазітараў у 18 — 1-й трэці 19 ст. 3) Вышэйшыя муз. навуч. ўстановы (Каралеўская акадэмія музыкі ў Лондане, Расійская акадэмія музыкі ў Маскве, Беларуская акадэмія музыкі), некат. оперныя т-ры (Нацыянальная акадэмія музыкі і танца ў Парыжы — Парыжская опера), а таксама навук., канцэртныя і інш. аб’яднанні муз. устаноў у 20 ст. («Санта-Чэчылія» акадэмія ў Рыме).

В.А.Антаневіч.

т. 1, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)