балка́рцы, -аў, адз. -рац, -рца, м.

Народ цюркскай моўнай групы, які складае частку насельніцтва Кабардзіна-Балкарыі, што ўваходзіць у Расійскую Федэрацыю.

|| ж. балка́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. балка́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

балка́рцы, ‑аў; адз. балкарац, ‑рца, м.; балкарка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. балкаркі, ‑рак; ж.

Народ, які складае частку насельніцтва Кабардзіна-Балкарскай АССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАЛКА́РЦЫ

(саманазва таулу, малкарлы),

народ у Кабардзіна-Балкарыі. 51,4 тыс. чал.; усяго ў б. СССР 66 тыс. чал. (1979). Гавораць на балкарскай мове. Вернікі — мусульмане-суніты.

т. 2, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

балка́рка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. балка́рка балка́ркі
Р. балка́ркі балка́рак
Д. балка́рцы балка́ркам
В. балка́рку балка́рак
Т. балка́ркай
балка́ркаю
балка́ркамі
М. балка́рцы балка́рках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

балка́рац,

гл. балкарцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балка́рка,

гл. балкарцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балка́рац

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. балка́рац балка́рцы
Р. балка́рца балка́рцаў
Д. балка́рцу балка́рцам
В. балка́рца балка́рцаў
Т. балка́рцам балка́рцамі
М. балка́рцу балка́рцах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)