Балканскія горы, гл. Стара-Планіна
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Балканскія войны 1912—13 2/72, 93, 107, 547; 4/69; 6/147; 8/404; 9/174, 494; 10/349; 11/498
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛКА́НСКІЯ ВО́ЙНЫ 1912—13.
1-я балканская вайна (9.10.1912—30.5.1913) супраць Турцыі рэалізавала намеры Балканскага саюза 1912. Скарыстаўшы занятасць Турцыі вайной з Італіяй у Паўн. Афрыцы, Чарнагорыя, Балгарыя, Сербія і Грэцыя абвясцілі ёй вайну. На фракійскім тэатры балг. войскі разбілі тур. часці каля Лозенграда і на лініі Люлебургаз-Бунар-Хісар, акружылі тур. корпус каля г. Эдырне (Адрыянопаль). На македонскім тэатры сербскія і чарнагорскія войскі перамаглі туркаў у Паўн. Албаніі, Косаве і Паўн. Македоніі; грэч. часці занялі Эпір, Фесалію і Паўд. Македонію. 3.12.1912 падпісана перамір’е. У студз. 1913 новы тур. ўрад младатуркаў аднавіў ваен. дзеянні. Але няўдалая высадка іх дэсанта ў тыле балг. войскаў каля крэпасці Чаталджы, страта крэпасці Эдырне і паланенне балгарамі 60-тысячнага тур. гарнізона, здача крэпасці Яніна грэкам прымусілі Турцыю спыніць баі. Паводле Лонданскага мірнага дагавора ад 30.5.1913 Турцыя страціла свае еўрап. ўладанні (акрамя Стамбула і часткі Усх. Фракіі). 2-я балканская вайна (29.6—10.8.1913) — вайна Балгарыі супраць Грэцыі, Сербіі і Чарнагорыі (да іх далучыліся Румынія і Турцыя) — стала вынікам спрэчкі паміж б. саюзнікамі з-за падзелу Македоніі. Правал балг. наступлення на сербскія і грэч. пазіцыі, уварванне рум. войскаў у Балгарыю, захоп туркамі ў ліпені Эдырне і амаль усёй Усх. Фракіі прывялі да капітуляцыі балгараў. Паводле Бухарэсцкага мірнага дагавору ад 10.8.1913 Балгарыя ўступіла Румыніі Паўд. Дабруджу, Грэцыі — Паўд. Македонію і частку Зах. Фракіі, Сербіі — амаль усю Паўн. Македонію. Пазней Балгарыя перадала Турцыі амаль усю Усх. Фракію (паводле міру, заключанага ў Стамбуле 29.9.1913).
т. 2, с. 256
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
балка́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
балка́нскі |
балка́нская |
балка́нскае |
балка́нскія |
| Р. |
балка́нскага |
балка́нскай балка́нскае |
балка́нскага |
балка́нскіх |
| Д. |
балка́нскаму |
балка́нскай |
балка́нскаму |
балка́нскім |
| В. |
балка́нскі (неадуш.) балка́нскага (адуш.) |
балка́нскую |
балка́нскае |
балка́нскія (неадуш.) балка́нскіх (адуш.) |
| Т. |
балка́нскім |
балка́нскай балка́нскаю |
балка́нскім |
балка́нскімі |
| М. |
балка́нскім |
балка́нскай |
балка́нскім |
балка́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прычарнамо́рска-балка́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прычарнамо́рска-балка́нскі |
прычарнамо́рска-балка́нская |
прычарнамо́рска-балка́нскае |
прычарнамо́рска-балка́нскія |
| Р. |
прычарнамо́рска-балка́нскага |
прычарнамо́рска-балка́нскай прычарнамо́рска-балка́нскае |
прычарнамо́рска-балка́нскага |
прычарнамо́рска-балка́нскіх |
| Д. |
прычарнамо́рска-балка́нскаму |
прычарнамо́рска-балка́нскай |
прычарнамо́рска-балка́нскаму |
прычарнамо́рска-балка́нскім |
| В. |
прычарнамо́рска-балка́нскі (неадуш.) прычарнамо́рска-балка́нскага (адуш.) |
прычарнамо́рска-балка́нскую |
прычарнамо́рска-балка́нскае |
прычарнамо́рска-балка́нскія (неадуш.) прычарнамо́рска-балка́нскіх (адуш.) |
| Т. |
прычарнамо́рска-балка́нскім |
прычарнамо́рска-балка́нскай прычарнамо́рска-балка́нскаю |
прычарнамо́рска-балка́нскім |
прычарнамо́рска-балка́нскімі |
| М. |
прычарнамо́рска-балка́нскім |
прычарнамо́рска-балка́нскай |
прычарнамо́рска-балка́нскім |
прычарнамо́рска-балка́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Балка́нские го́ры (Балка́ны) Балка́нскія го́ры (Балка́ны).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЛО́НДАНСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1913 Замацаваў становішча на Балканах пасля 1-й Балканскай вайны (гл. ў арт. Балканскія войны 1912—13).
т. 9, с. 343
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛКА́НСКІ САЮ́З 1912,
ваенна-паліт. саюз Балгарыі, Сербіі, Грэцыі і Чарнагорыі супраць Турцыі і Аўстра-Венгрыі. Ствараўся пры падтрымцы Расіі. Напачатку саюз заключаны паміж Сербіяй і Балгарыяй, потым да яго далучыліся Грэцыя і Чарнагорыя. Меў на мэце падзел еўрап. уладанняў Турцыі. У кастр. 1912 дзяржавы Балканскага саюзу пачалі вайну з Турцыяй і перамаглі. Спрэчкі вакол падзелу заваяваных тэрыторый выклікалі вайну паміж Балгарыяй, Сербіяй і Грэцыяй (гл. Балканскія войны 1912—13) і распад саюза летам 1913.
т. 2, с. 255
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАГАУ́ЗСКАЯ МО́ВА,
адна з цюркскіх моў. Пашырана ў паўд. раёнах Малдовы і Украіны (б. Бесарабія), на Паўн. Каўказе, нязначнымі арэаламі ў Казахстане, а таксама ў паўн.-ўсх. Балгарыі і Румыніі. На тэр. Малдовы і Украіны вылучаюць 2 асн. дыялекты: чадырлунгска-камрацкі (цэнтр.) і вулканешцкі (паўд.), існуюць і змешаныя гаворкі. Да перасялення ў пач. 19 ст. большасці гагаузаў з паўд.-ўсх. Балгарыі ў Бесарабію на гагаузскую мову ўплывалі навакольныя балканскія мовы і тур. гаворкі, пасля перасялення — рум., малд. і рус. мовы. У выніку гагаузская мова набыла рысы, не ўласцівыя фанет. і граматычнаму ладу цюркскіх моў: наяўнасць другасных доўгіх галосных, дыфтангізацыя і ётацыя галосных верхняга і сярэдняга пад’ёму у пач. слова; моцная палаталізацыя большасці зычных у суседстве з галоснымі пярэдняга рада; свабодны парадак слоў у сказе, развітая злучнікавая сувязь і інш. Пісьменства на аснове рус. графікі з 1957.
т. 4, с. 418
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)