Усесаюзны фестываль майстроў опернага і балетнага мастацтва 10/568

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

бале́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бале́тны бале́тная бале́тнае бале́тныя
Р. бале́тнага бале́тнай
бале́тнае
бале́тнага бале́тных
Д. бале́тнаму бале́тнай бале́тнаму бале́тным
В. бале́тны (неадуш.)
бале́тнага (адуш.)
бале́тную бале́тнае бале́тныя (неадуш.)
бале́тных (адуш.)
Т. бале́тным бале́тнай
бале́тнаю
бале́тным бале́тнымі
М. бале́тным бале́тнай бале́тным бале́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

о́перна-бале́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. о́перна-бале́тны о́перна-бале́тная о́перна-бале́тнае о́перна-бале́тныя
Р. о́перна-бале́тнага о́перна-бале́тнай
о́перна-бале́тнае
о́перна-бале́тнага о́перна-бале́тных
Д. о́перна-бале́тнаму о́перна-бале́тнай о́перна-бале́тнаму о́перна-бале́тным
В. о́перна-бале́тны (неадуш.)
о́перна-бале́тнага (адуш.)
о́перна-бале́тную о́перна-бале́тнае о́перна-бале́тныя (неадуш.)
о́перна-бале́тных (адуш.)
Т. о́перна-бале́тным о́перна-бале́тнай
о́перна-бале́тнаю
о́перна-бале́тным о́перна-бале́тнымі
М. о́перна-бале́тным о́перна-бале́тнай о́перна-бале́тным о́перна-бале́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

журы́, нескл., н., зб.

Група спецыялістаў, якая прысуджае ўзнагароды і прэміі на конкурсах, выстаўках, спаборніцтвах.

Ж. балетнага конкурсу.

Судзейскае ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадырыжы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Дырыжыруючы, правесці выкананне якога‑н. музычнага твора, опернага ці балетнага спектакля. Прадырыжыраваць спектакль.

2. і без дап. Дырыжыраваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАСТАНО́ЎКА,

1) творчы працэс стварэння спектакля (драм., опернага, балетнага), цыркавога прадстаўлення, эстр. агляду, фільма.

2) Тое, што і спектакль.

т. 12, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЕ́ЙСНЫ ТА́НЕЦ,

танец, які ўвасабляе развіццё дзеяння балетнага спектакля; гал. выразны сродак сюжэтнага балета. У 18—19 ст. наз. па д’аксьён. Як аснову балетнага спектакля яго распрацоўвалі Ж.Ж.Навер, Ш.Дзідло, Г.Анджаліні. У канцы 19 — пач. 20 ст. паняцце Дз.т. стала больш шырокім і пачало ахопліваць усе разнавіднасці танца, які развівае дзеянне, у адрозненне ад дывертысментнага танца (гл. Дывертысмент), які выяўляе не дзеянне, а стан, і пантамімы, што раскрывае дзеянне, але не танц. сродкамі. Узоры Дз.т. стварылі балетмайстры І.​Бельскі, В.​Вайнонен, А.​Вінаградаў, В.​Гардзееў, Ю.​Грыгаровіч, Р.​Захараў, Л.​Лаўроўскі, В.​Чабукіяні і інш., на Беларусі — А.​Дадышкіліяні, В.​Елізар’еў.

т. 6, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТРА́КТ (франц. entracte),

1) перапынак паміж актамі (дзеямі) спектакля ці аддзяленнямі канцэрта, цыркавога паказу.

2) Музычная п’еса, якая з’яўляецца ўступам да акта (акрамя 1-га) ці карціны опернага, балетнага або драм. спектакля. Выконваецца пасля перапынку, перад тым як падняць заслону.

т. 1, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА Д’АКСЬЁН (франц. pas d’action ад pas крок + action дзеянне),

складаная муз.-танц. форма, арганічна звязаная з развіццём балетнага сюжэта; адна з асн. форм дзейснага танца. Раскрывае драм. змест. асобнай балетнай сцэны ці ўсяго балетнага спектакля. У П. д’а. ўдзельнічаюць салісты, карыфеі, кардэбалет. Як сінтэз пантамімы і чыстага танца стаў асновай балетных пастановак Ж.​Ж.​Навера. У эпоху рамантызму, згодна з працэсамі сімфанізацыі музыкі і ўдасканалення класічнага танца, набываў больш выразную структуру. Паступова склалася форма, якая ўключала выхад (антрэ) усіх удзельнікаў, адажыо салістаў у суправаджэнні карыфеяў і кардэбалета, шматлікіх варыяцый і агульнай коды. Канчатковую форму дзейсны танец набыў у балетах М.​Петыпа, дзе ў кульмінац. моманты дзеяння выяўляў патаемныя пачуцці герояў. Сустракаецца і ў сучасных балетах.

т. 11, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЕ́Я,

закончаная частка п’есы і спектакля (драм., опернага, балетнага, музычнага). Падзел п’есы на Дз. ці акты звязаны з яе кампазіцыяй, са стылем і жанрам твора. У т-ры гэты падзел залежыць яшчэ і ад існуючых у пэўны перыяд нарматываў у дачыненні да спектакля.

т. 6, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)