рускі пісьменнік, фалькларыст. Скончыў Ленінградскі тэатр.ін-т (1950). Даследаваў жанр балады, паўн.рус. фальклор («Гісторыя развіцця жанру рускай балады», 1966, і інш.). Аповесць «Спадар Вялікі Ноўгарад» (1967), раман «Марфа-пасадніца» (1972) прысвечаны гісторыі Вольнага Ноўгарада. Аўтар шматтомнай гіст. эпапеі «Гасудары маскоўскія»: «Малодшы сын» (1975), «Вялікі стол» (1979), «Цяжар улады» (1981), «Сімяон Ганарлівы» (1983), «Вецер часу» (1987), «Адрачэнне» (ч. 1—2, 1988—89) пра фарміраванне рус. нацыі з яе асновамі (сям’я, абшчына, праваслаўе, адзінаўладдзе). Гэта спроба асэнсаваць гісторыю станаўлення Расіі паводле пасіянарнай тэорыі этнагенезу. У аснове эпапеі факталагічная дакладнасць і строгі храналагічны прынцып адлюстравання падзей.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
цыко́рыя, ‑і, ж.
1. Адна- або шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных.
2. Сушанае карэнне гэтай расліны, якое дадаюць для смаку і паху ў каву, а таксама для прыгатавання сурагату кавы. // Напітак, прыгатаваны з гэтага карэння. Раніцаю Балашоў .. піў густую горкую цыкорыю.Грахоўскі.
[Лац. cichorium.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАПЯЁНАК (Мікалай Іванавіч) (н. 17.4.1919, в. Бярозна Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Канд.ваен.н. (1960). Скончыў авіяшколу Грамадз.паветр. флоту ў г.Балашоў (1939), ваенна-авіяц. школу (1940), Ваенна-паветр. акадэмію (1951). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Ленінградскім, Паўн.-Зах., Калінінскім, Волхаўскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-м і 2-м Укр. франтах. Нам. камандзіра эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў авіяпалка, капітан Гапяёнак зрабіў 198 баявых вылетаў. Да 1952 служыў у ВПС, да 1979 на ваенна-пед. рабоце.