балаця́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. балаця́нка балаця́нкі
Р. балаця́нкі балаця́нак
Д. балаця́нцы балаця́нкам
В. балаця́нку балаця́нкі
Т. балаця́нкай
балаця́нкаю
балаця́нкамі
М. балаця́нцы балаця́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

балаця́нка ж., разг. боло́тина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

балаця́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Забалочанае месца. Летам балацянка высыхала і толькі пасярод яе бег паўнаводны ручай. Федасеенка. Церпкі смольны пах перамешваецца з густой млявай парнасцю — яна плыве з балацянкі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балацві́на́ Малое балотца; балоцістае месца; забалочаная нізіна сярод поля або ў лесе; лужына; вадасцёкавая яма (Слаўг.). Тое ж балаці́на́, балаця́нка, балацві́нка (Слаўг.), балаці́на (Глуск., Сал.), балаця́нка (Пар., Рэч., Усх. Палессе Талст.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

рачу́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, Р мн. ‑лак; ж.

Памянш.-ласк. да рака; маленькая рака. За горадам да стромкага берагу Выпі, маленькай, але імклівай рачулкі, прыляпіўся стары, пахілы млын. Асіпенка. Невялічкая рачулка абгінала крайнюю хату і імкліва несла сваю ваду пад масток на чыгунцы. Федасеенка. Нечакана снег узяўся вадою і нашая Рагазінка — ціхая рачулка-балацянка — да таго расшугалася, што затапіла ўсё балота, аж да самых платоў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)