Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
балансі́рны баланси́рный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
балансі́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да балансіра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балансі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Доўгі шост, пры дапамозе якога балансёр захоўвае раўнавагу на канаце.
2. Дэталь у машыне, механізме, якая перадае рух ад адной часткі да другой.
|| прым.балансі́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДЭЛЬТАПЛА́Н (ад дэльта + план),
балансірныпланёр з гнуткім (мяккім) крылом трохвугольнай (дэльта- або трапецападобнай) формы. Мае трубчасты каркас (звычайна з дзюралюмінію), тросавыя расцяжкі і нясучую паверхню — крыло (з дакрону або лаўсану). Выкарыстоўваецца ў дэльтапланёрным спорце.
Пілот прывязваецца да Д. рамянямі. Узлёт адбываецца ў выніку разбегу з высокага месца, кіраванне палётам — зменай паставы цела з дапамогай ручкі-трапецыі. Абрыс Д. даў Леанарда да Вінчы, патэнт на Д. атрымаў Ф.Рагала ў 1951 (ЗША). Першыя палёты адбыліся ў канцы 1960 — пач. 1970-х г. у ЗША, Аўстраліі, СССР і інш. Створаны Д. «Славуціч» (Кіеў), «Сокал» (Ленінград), «Масквіч» (Масква) і інш.Найб. зафіксаваная працягласць палёту на Д. 28 гадз, далёкасць — каля 165 км (1979).