бала́кіраўскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
бала́кіраўскі |
бала́кіраўская |
бала́кіраўскае |
бала́кіраўскія |
| Р. |
бала́кіраўскага |
бала́кіраўскай бала́кіраўскае |
бала́кіраўскага |
бала́кіраўскіх |
| Д. |
бала́кіраўскаму |
бала́кіраўскай |
бала́кіраўскаму |
бала́кіраўскім |
| В. |
бала́кіраўскі (неадуш.) бала́кіраўскага (адуш.) |
бала́кіраўскую |
бала́кіраўскае |
бала́кіраўскія (неадуш.) бала́кіраўскіх (адуш.) |
| Т. |
бала́кіраўскім |
бала́кіраўскай бала́кіраўскаю |
бала́кіраўскім |
бала́кіраўскімі |
| М. |
бала́кіраўскім |
бала́кіраўскай |
бала́кіраўскім |
бала́кіраўскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
«Балакіраўскі гурток», гл. «Магутная кучка»
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«МАГУ́ТНАЯ КУ́ЧКА», Балакіраўскі гурток,
«Новая руская музычная школа», творчая садружнасць расійскіх кампазітараў у 2-й пал. 19 ст., што ўзнікла ў Пецярбургу ў канцы 1850-х г. (канчаткова склалася ў 1862). Найб. інтэнсіўна дзейнічала ў 1860 — пач. 1870-х г., да сярэдзіны 1870-х г. перастала існаваць. У «М.к.» ўваходзілі М.Балакіраў (кіраўнік), А.Барадзін, Ц.Кюі, М.Рымскі-Корсакаў, да яе прымыкалі А.Тусакоўскі, М.Ладыжанскі, М.Шчарбачоў Назву даў яе ідэолаг і натхняльнік У.Стасаў. Дзейнасць «М.к.» канцэнтравалася вакол Бясплатнай муз. школы, заснаванай ў 1862 Балакіравым і Г.Ламакіным. Ідэйна-маст. імкненні «М.к» склаліся пад уздзеяннем эстэт. прынцыпаў рус. рэв. дэмакратаў. Члены гуртка выступалі супраць акад. руціны, змагаліся за народнасць, нац. кірунак у рус. музыцы. Апіраючыся на традыцыі М.Глінкі, А.Даргамыжскага, яны развівалі нац. муз. стыль, умацоўвалі сувязі з нар. песеннасцю, расшыралі вобразную сферу (выкарыстоўвалі нац. гісторыю, л-ру, нар. побыт і фальклор), стварылі выдатныя ўзоры опернага, сімф, фп. і камерна-вак. жанраў. Эстэт. прынцыпы «М.к.» значна паўплывалі на далейшае развіццё рус. муз. культуры.
Літ.:
Гордеева Е.М. Композиторы «Могучей кучки» 4 изд. М., 1986.
Т.А.Дубкова.
т. 9, с. 486
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)