БАКСЁРСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ,

гл. Іхэтуаньскае паўстанне.

т. 2, с. 231

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

баксё́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. баксё́рскі баксё́рская баксё́рскае баксё́рскія
Р. баксё́рскага баксё́рскай
баксё́рскае
баксё́рскага баксё́рскіх
Д. баксё́рскаму баксё́рскай баксё́рскаму баксё́рскім
В. баксё́рскі (неадуш.)
баксё́рскага (адуш.)
баксё́рскую баксё́рскае баксё́рскія (неадуш.)
баксё́рскіх (адуш.)
Т. баксё́рскім баксё́рскай
баксё́рскаю
баксё́рскім баксё́рскімі
М. баксё́рскім баксё́рскай баксё́рскім баксё́рскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

баксёрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да баксёра (у 1, 2 знач.). Баксёрскія пальчаткі. Баксёрскае паўстанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

prize fight

баксёрскае спабо́рніцтва за ўзнагаро́ду

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ІХЭТУА́НЬСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ, Баксёрскае паўстанне,

паўстанне пераважна супраць засілля іншаземцаў у Паўн. Кітаі ў 1898—1901. Ініцыіравана тайным рэліг. т-вам Іхэцюань («Кулак у імя справядлівасці і згоды»), пазней перайменаваны ў Іхэтуані («Атрады справядлівасці і згоды» — адсюль назва) у прав. Шаньдун. У 1900 паўстанцы (100 тыс.; сяляне і гар. беднякі), якіх не здолелі спыніць урадавыя войскі, накіраваліся да Пекіна, знішчаючы замежныя місіі і прадстаўніцтвы. 14.6.1900 іхэтуані ўступілі ў Пекін і разам з урадавымі войскамі 56 дзён вялі аблогу пасольскага квартала. Пасля сумеснай ноты кіт. ўраду Вялікабрытанія, ЗША, Германія, Японія, Расія, Францыя, Італія і Аўстра-Венгрыя распачалі ўзбр. інтэрвенцыю. 21 чэрв. кіт. ўрад абвясціў вайну дзяржавам-інтэрвентам, аднак іх аб’яднаная армія на чале з ням. фельдмаршалам А. фон Вальдэрзе 14 жн. заняла Пекін. 7 вер. кіт. ўрад, які перабраўся ў г. Сіань, абвясціў іхэтуаняў па-за законам. У 1901 замежныя і кіт. войскі задушылі паўстанне. 7.9.1901 Кітай падпісаў навязаны яму «Заключны пратакол», які фактычна зводзіў краіну да становішча паўкалоніі.

Літ.:

Калюжная Н.М. Восстание ихэтуаней (1898—1901). М., 1978.

У.​Я.​Калаткоў.

т. 7, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)